Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
войтм., ист.войт
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
войтист.войт, род. во́йта м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
войт, ‑а, М войце, м.
1. У сярэдневяковай Польшчы, Украіне, Беларусі — начальнік гарадскога пасялення. Горадам кіруе прызначаны князем войт.Шынклер.Уцякаў ад пана, а папаў на войта.Прыказка.
2. Старшыня сельскай абшчыны ў Польшчы да 1950 г. Пан Крулеўскі назначаецца павятовым камісарам, войтаў па валасцях ставяць.Колас.[Антось] у гміннай радзе сядзіць на чацвёртым месцы пасля войта.Бажко.
[Польск. wójt.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Войт 3/148, 236, 522; 6/515; 10/49, 104
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ВОЙТ,
1) асоба, якая ўзначальвала мясц. (гарадское або сельскае) кіраванне ці самакіраванне на тэр. Германіі, Польшчы, Беларусі, Украіны і Літвы ў 15—18 ст. Прызначаліся каралямі ці феадаламі або выбіраліся з заможных феадалаў ці мяшчан. У ВКЛ войта прызначаў вял. князь. У гарадах, дзе існавала самакіраванне (пераважна на У Беларусі), пасада войта ўводзілася да ўстанаўлення магдэбургскага права. Увядзенне пасады войта пры адначасовым наданні гораду магдэбургскага права (у цэнтр. частцы і на З Беларусі) азначала стварэнне прадугледжаных гэтым правам органаў кіравання. Класічнае магдэбургскае права зводзіла ролю войта да старшынства на войтаўска-лаўніцкім судзе. Паступова на Беларусі войт набыў правы вышэйшай адм. улады і войтаўскага суда.
2) Асоба, якая наглядала за працай прыгонных сялян і выкананнем імі павіннасцей. Войт, які кіраваў часткай (ключом) маёнтка, называўся ключ-войтам.
3) Кіраўнік гміны ў Польшчы да 1950 і ў Зах. Беларусі ў 1921—39.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
войтм.гіст. Vogt m -(e)s, Vögte
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
войт
(ст.-польск. wojt, ад с.-в.-ням. voget)
1) асоба, якая ўзначальвала мясцовае (гарадское або сельскае) кіраванне ці самакіраванне на тэрыторыі Германіі, Польшчы, Вялікага княства Літоўскага ў 15—18 ст.;
2) асоба, якая наглядала за працай прыгонных сялян і выкананнем імі павіннасцей;
3) кіраўнік гміны ў Польшчы да 1950 і ў Зах. Беларусі ў 1921—1939 гг.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Войт гіст. ’сельскі стараста, прыказчык у часы прыгону’ (БРС, Нас., Касп., Гарэц., Мядзв., Шпіл.). Запазычанне з польск.wójt, якое ў сваю чаргу са с.-в.-ням.Voget ’дазорац, правіцель’ лац.vocātus, advocātus (Міклашыч, 393; Фасмер, 1, 335; Кюнэ, Poln., 115; Булыка, Запазыч., 67). Менш. верагодна Жураўскі (БМ, 61) аб непасрэдным запазычанні беларускага слова з с.-в.-ням.Voget, Voit ’дазорац, правіцель’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ВО́ЙТАЎСТВА,
1) адм.-гасп. адзінка ў ВКЛ і ў Польшчы ў 15—18 ст. У войтаўства ўваходзілі адна або некалькі вёсак, што найчасцей складалі невял. зямельнае ўладанне на велікакняжацкіх землях, якім кіраваў сельскі войт, або горад, часам з навакольнымі землямі, якім кіраваў гар.войт.