во́жыкавыя

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, субстантываваны множналікавы, ад’ектыўнае скланенне

мн.
-
Н. во́жыкавыя
Р. во́жыкавых
Д. во́жыкавым
В. во́жыкавых
Т. во́жыкавымі
М. во́жыкавых

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Вожыкавыя, гл. Вожыкі

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

во́жыкавы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. во́жыкавы во́жыкавая во́жыкавае во́жыкавыя
Р. во́жыкавага во́жыкавай
во́жыкавае
во́жыкавага во́жыкавых
Д. во́жыкаваму во́жыкавай во́жыкаваму во́жыкавым
В. во́жыкавы (неадуш.)
во́жыкавага (адуш.)
во́жыкавую во́жыкавае во́жыкавыя (неадуш.)
во́жыкавых (адуш.)
Т. во́жыкавым во́жыкавай
во́жыкаваю
во́жыкавым во́жыкавымі
М. во́жыкавым во́жыкавай во́жыкавым во́жыкавых

Іншыя варыянты: во́жыкаў.

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

НАСЯКОМАЕ́ДНЫЯ (Insectivora),

атрад млекакормячых. 7 сямействаў: кратовыя (гл. Краты), землярыйкавыя (гл. Землярыйкі), вожыкавыя (Erinaceidae), залатакратовыя (Chrysochloridae), скакунчыкавыя (Macroscelididae), тэнрэкавыя (Tenrecidae), шчыліназубыя (Solenodontidae), 52—63 роды, каля 400 відаў. Пашыраны ў Еўропе, Азіі, Амерыцы, Афрыцы. Пераважна начныя жывёлы, некат. вядуць падземны (залатакраты, краты) ці паўводны (куторы, хахуля, землярыйка выдравая) спосаб жыцця. Вядомы з мелавога перыяду мезазою (каля 130 млн. гадоў назад). На Беларусі 10 відаў з 4 сямействаў. У Чырв. кнізе МСАП 8 відаў.

Даўж. ад 3 см (белазубка карлікавая) да 44 см (гімнура); маса ад 1,2 г (белазубка карлікавая) да 1,6 кг (вожык звычайны). Вонкава нагадваюць грызуноў. Галава падоўжаная, нос выцягнуты накшталт хабатка. Цела ўкрыта кароткімі валасамі (краты, землярыйкі і інш.), шчаціннем (тэнрэкі), іголкамі (вожыкі). Найб. развітыя нюх і дотык. Маюць мускусныя залозы. Усёедныя, кормяцца пераважна насякомымі (адсюль назва). Нараджаюць 1—6 (некат. віды да 25) дзіцянят да 3 разоў за год. Краты і хахуля — аб’екты промыслу (футра).

А.​М.​Петрыкаў.

Насякомаедныя: 1 — крот звычайны; 2 — белазубка карлікавая.

т. 11, с. 204

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)