Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
БАМБАРДЗІ́РЫ (Brachininae),
падсямейства жукоў сям. жужаляў. Больш за 500 відаў, пашыраных у цёплых раёнах зямнога шара. Жывуць пад камянямі, бярвёнамі, у лясным подсціле і гэтак далей. Найб. вядомы бамбардзір траскучы (Brachinus crepitans).
Даўж. 5—20 мм, афарбоўка звычайна яркая, стракатая, у некат. відаў са светлымі плямамі на надкрылах. Пры абароне бамбардзіры выпырскваюць з анальнай адтуліны сакрэт, які выпараецца з гучным трэскам, як бы ўзрываецца (адсюль назва) і ўтварае воблачка едкага пару з непрыемным пахам, што адпужвае ворагаў. Лічынкі развіваюцца ў глебе, паразітуюць на кукалках розных жукоў. Некаторыя віды былі занесены ў Чырв. кнігу СССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
распі́саны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад распісаць.
2.узнач.прым. Аздоблены малюнкамі, узорамі. Пад распісанай і аздобленай цяжкай люстрай столлю — сіняватае воблачка цыгарнага дыму.Гамолка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
белапе́нны, ‑ая, ‑ае.
Паэт. Пакрыты белай пенай. Узлаваўся Дняпро сумленны, Пасівелы ён стаў, белапенны, Пакрышыў ён бераг каменны.Зарыцкі.// Падобны на белую пену. Выбраўшыся з гумна, Барыс Рыгоравіч ляжаў на спіне і сачыў, як спакойна плыве белапеннае кучаравае воблачка.Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фрэ́за, ‑ы, ж.
1. Шматразцовы рэжучы інструмент для апрацоўкі паверхні металаў, дрэва, пластмас і інш. Фрэза круціцца настолькі хутка, што здаецца, нібы каля дэталі павісла лёгкае белае воблачка.Васілёнак.
2. Машына для рэзкі торфу, рыхлення глебы і пад. Дарожная фрэза.
[Ад фр. fraise.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
хмуры́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Рмн. ‑нак; ж.
Памянш.-ласк.да хмурына; хмарка, воблачка. На небе ні хмурынкі; сонца пячэ, як летам.Пташнікаў.Неба сіняе-сіняе, плывуць па ім, нібы гусі-лебедзі, белыя хмурынкі.Навуменка.//перан. Пра тое, што азмрочвае, засмучае. А нада мной, як рой, снуюць Хмурынкі горкага адчаю.Астрэйка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)