Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ветраго́н, ‑а, м.
1.Разм.неадабр. Легкадумны, пусты чалавек. Былі .. [хлапчукі] малыя, неразумныя ветрагоны.Шынклер.— Не жонка, а ветрагон, — сказала маці. — Гатаваць абеды не збіраецца... Ды на тых харчах, што ў сталоўцы, ногі выцягнеш...Гаўрылкін.
2.Спец. Прыстасаванне для ўтварэння моцнага патоку паветра.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ветраго́нм.разм. Wíndbeutel m -s, -, Wíndhund m -(e)s, -e
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Ветраго́н1 ’прыстасаванне для ўтварэння моцнага патоку паветра’ (КТС, БРС), вітрагон ’прыстасаванне ў веялцы’ (Яўс.), укр.вітрого́н ’вентылятар’, рус.ветрогон: варон. ’флюгер’, урал. ’ручны вентылятар у шахце’. Усходнеславянскае ўтварэнне ад вецер і гнаць (гл.). У прыметніка ветрагонны (мед.) першая частка ветра- (< вецер) ужыта ў пераносным значэнні ’газы’. Серб.-харв.ветро̀гон і вјетро̀гон ’падвей асаковы, Eriophorum, Cyperaceae’, балг.ветрогон ’сінегаловік’ утварыліся, відавочна, самастойна і не звязаны з бел.ветрагон1.
Ветраго́н2 ’легкадумны, пусты чалавек’ (КТС, БРС, Яўс., Растарг.), укр.вітрогон, рус.ветрогон, польск. даўн. wiatrogon ’вясёлы, дасціпны, легкадумны чалавек’, серб.-харв.ветро̀гоња ’пустаслоў, легкадум’, макед.ветрогон, балг.ветрогон ’тс’. Да вецер і гнаць (гл.). Узнікла ў выніку пераносу значэння па функцыі лексемы ветрагон1. Сюды ж ветрагонка ’легкадумная жанчына’.