Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
весялі́ць, ‑лю, вяселіш, вяселіць; незак., каго.
Рабіць вясёлым; забаўляць. Весяліць дзяцей. □ Марцін добра спяваў, танцаваў, весяліў людзей вострым словам..Брыль.Сядзяць за півам, выпіваюць, Аб розных справах разважаюць, А піва ім вяселіць душы.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
весялі́ць belústigen vt; áufheitern vt
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Весяліць ’рабіць вясёлым, забаўляць, выклікаць весялосць’, сюды ж весяліцца ’рабіцца вясёлым’ (КТС, БРС, Касп.), укр.веселити(ся), рус.веселить(ся), ст.-рус.веселити (з XII ст.), польск.weselić (выходзіць з ужывання) ’весяліць, цешыць, радаваць’, weselić się ’весела праводзіць час, радавацца’ (ужывае А. Міцкевіч), в.-луж.wjeselić so ’радавацца’, чэш.veseliti se ’быць вясёлым, весяліцца’, славац.veseliť sa ’забаўляцца, радавацца, весяліцца’, славен.veséliti ’рабіць задавальненне, весяліць, радаваць, захапляць, быць мілым’, veselíti se ’радавацца, весяліцца, забаўляцца’, серб.-харв.весѐлити(се) ’тс’, макед.весели(се) ’весяліць’, балг.веселя(се), ст.-слав.веселити ’тс’. Праславянскі дзеяслоў, які выражае стан, утвораны ад veselъ (гл. вясёлы) і суф. ‑iti.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
развесялі́цьгл.весяліць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
весели́тьнесов.весялі́ць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пацяша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., каго (што).
Весяліць, забаўляць.
П. дзяцей.
П. публіку жартамі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
заба́ва, -ы, мн. -ы, -ба́ў, ж.
Гульня, пацеха або тое, што забаўляе, весяліць.
Дзіцячыя забавы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)