вершалі́на

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. вершалі́на вершалі́ны
Р. вершалі́ны вершалі́н
Д. вершалі́не вершалі́нам
В. вершалі́ну вершалі́ны
Т. вершалі́най
вершалі́наю
вершалі́намі
М. вершалі́не вершалі́нах

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

вершалі́на, ‑ы, ж.

Самая верхняя частка дрэва, гары; макаўка. Чуўся роўны шум хваёвых вершалін. Чорны. На дубе са зламанай вершалінай, у вялізным гняздзе, вучыліся лятаць бусляняты. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вершалі́на ж. гл. верхавіна

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Вершалі́на ’вяршаліна дрэва’ (жыт., Мат. Гом.), парыц. ’верхняя частка дрэва з суччам’ (Некр.); ’барана, від сахі’ (Сержп.). Літар. вярша́ліна (БРС). На бел. тэрыторыі пад уплывам балтыйскага кораня ‑х‑ перайшло ў ‑ш‑; параўн. літ. viršẽlis ’верхавіна, века, вокладка’ (< *vĭršala‑). У зах.-слав. мовах vrьxolъ, якое Трубачоў (Проспект, 89–90) адносіць да прасл. дыялектызмаў. Старажытнасць слова пацвярджаецца балг. връшле́ ’верхняя частка расліны’. Суф. ‑іна ў бел. вершаліна надае значэнне адзінкавасці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

treetop [ˈtri:tɒp] n. вершалі́на дрэ́ва

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ма́кавіна, -ы, мн. -ы, -ві́н, ж.

1. Адно сцябло маку.

2. Адна галоўка маку.

3. Адно зярнятка маку.

4. Вершаліна дрэва.

М. сасны.

|| памянш. ма́кавінка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (да 1—3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

МАЗГО́ (Уладзімір Мінавіч) (н. 5.3.1959, г.п. Зэльва Гродзенскай вобл.),

бел. паэт. Скончыў БДУ (1985). Працаваў у прэсе, на Бел. тэлебачанні, з 1984 у выд-ве «Юнацтва». Друкуецца з 1972. Адчуванне гісторыі і супярэчлівай сучаснасці, каханне, тэма адзінства чалавека і прыроды, добрае веданне роднага слова, яркасць метафар, напеўнасць — асн. ў яго творчасці: зб-кі «Пад спеў крыніц» (1982), «Вершаліна» (1987), «Марафон» (1992). Аўтар зб-каў для дзяцей «Калі спрачаюцца маланкі» (1989), «Суседзі па сусвеце» (1994).

т. 9, с. 509

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Та́нка ’вершаліна дрэва’ (Сл. ПЗБ). Магчыма, да тонкі, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Wípfel m -s, - вершалі́на (дрэва)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

вярша́ліна, ‑ы, ж.

Тое, што і вершаліна. Здавалася нават, што зоры на небе На гонкіх вяршалінах бору растуць. Броўка. Клён сваёй вяршалінай зялёнай Да акна майго не дастае. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)