Вектарнае поле 8/492, 513
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Вектарнае вылічэнне 1/456; 3/9, 328; 7/281
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́КТАРНАЕ ЗЛІЧЭ́ННЕ,
раздзел матэматыкі, у якім вывучаюцца дзеянні над вектарамі і іх уласцівасці. Яго развіццё ў 19 ст. выклікана патрэбамі механікі і фізікі. Пачалося з даследаванняў У.Гамільтана і Г.Грасмана па гіперкамплексных ліках. Падзяляецца на вектарную алгебру і вектарны аналіз.
Вектарная алгебра разглядае лінейныя дзеянні над вектарамі (складанне, адніманне вектараў, множанне вектараў на лік), а таксама скалярны здабытак, вектарны здабытак і змешаны здабытак вектараў. Сума
вектараў і — вектар, праведзены з пачатку да канца , калі канец і пачатак супадаюць. Складанне вектараў мае ўласцівасці:
;
;
;
; дзе — нулявы вектар, — вектар, процілеглы вектару (гл. Асацыятыўнасць, Камутатыўнасць). Рознасць вектараў і — вектар такі, што
; рознасць ёсць вектар, які злучае канец вектара з канцом вектара , калі яны адкладзены з аднаго пункта. Здабыткам вектара на лік α наз. вектар α , модуль якога роўны
і які накіраваны аднолькава з вектарам , калі α > 0, і процілеглы пры α < 0. Калі α = 0 ці , то α = . Уласцівасці множання вектара на лік:
;
;
;
. Пры каардынатным заданні вектараў розным дзеяннем над вектарамі адпавядаюць дзеянні над іх каардынатамі. У вектарным аналізе вывучаюцца вектарныя і скалярныя функцыі аднаго ці некалькіх аргументаў і дыферэнцыяльныя аперацыі над гэтымі функцыямі (гл., напр., Градыент, Дывергенцыя).
А.А.Гусак.
т. 4, с. 63
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ве́ктарны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
ве́ктарны |
ве́ктарная |
ве́ктарнае |
ве́ктарныя |
| Р. |
ве́ктарнага |
ве́ктарнай ве́ктарнае |
ве́ктарнага |
ве́ктарных |
| Д. |
ве́ктарнаму |
ве́ктарнай |
ве́ктарнаму |
ве́ктарным |
| В. |
ве́ктарны (неадуш.) ве́ктарнага (адуш.) |
ве́ктарную |
ве́ктарнае |
ве́ктарныя (неадуш.) ве́ктарных (адуш.) |
| Т. |
ве́ктарным |
ве́ктарнай ве́ктарнаю |
ве́ктарным |
ве́ктарнымі |
| М. |
ве́ктарным |
ве́ктарнай |
ве́ктарным |
ве́ктарных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
ве́ктар, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).
Паказаная адрэзкам прамой матэматычная велічыня, якая характарызуецца лікавым значэннем і напрамкам.
|| прым. ве́ктарны, -ая, -ае.
Вектарнае вылічэнне (матэматычная дысцыпліна).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ве́ктарны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які мае адносіны да вектара.
•••
Вектарнае вылічэнне — раздзел матэматыкі, які вывучае розныя аперацыі над вектарамі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АДЗІ́НКАВЫ ВЕ́КТАР,
орт, вектар, даўжыня якога прынята за адзінку выбранага маштабу. Адвольны вектар можна атрымаць з якога-н. калінеарнага яму адзінкавага вектара множаннем на лік (скаляр) λ : = . Гл. таксама Вектарнае злічэнне.
т. 1, с. 108
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́КТАРНЫ ЗДАБЫ́ТАК вектараў і , вектар , модуль якога роўны плошчы паралелаграма, пабудаванага на вектарах і , перпендыкулярны плоскасці гэтага паралелаграма і накіраваны так, што вектары , і утвараюць правую тройку. Абазначаецца = [ ] або = × . Уведзены У.Гамільтанам (1853). Выкарыстоўваецца ў геаметрыі, механіцы і фізіцы. Гл. таксама Вектарнае злічэнне.
т. 4, с. 64
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСТРАГРА́ДСКАГА ФО́РМУЛА,
звязвае інтэграл па некаторым аб’ёме з інтэгралам па замкнёнай паверхні, што абмяжоўвае гэты аб’ём. У вектарнай форме мае выгляд:
, дзе = (M) — вектарнае поле, зададзенае ў кожным пункце M аб’ёму V, — дывергенцыя ,
— паток праз замкнёную паверхню S. Прапанавана М.В.Астраградскім (1828—31) і пашырана на n-мерную прастору (1834—38).
т. 2, с. 49
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗМЕ́ШАНЫ ЗДАБЫ́ТАК вектараў , , , лік, роўны скалярнаму здабытку вектара на вектарны здабытак вектараў і . Запісваецца ў выглядзе
. Лікава роўны аб’ёму паралелепіпеда, пабудаванага на вектарах , , , які бярэцца са знакам плюс, калі гэтыя вектары ўтвараюць правую тройку, і са знакам мінус у процілеглым выпадку. Выкарыстоўваецца ў геаметрыі, механіцы і фізіцы. Гл. таксама Вектарнае злічэнне.
т. 7, с. 96
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)