ВЕ́КСЛЕР (Уладзімір Іосіфавіч) (4.3.1907, г. Жытомір, Украіна — 22.9.1966),
савецкі фізік, заснавальнік навук. школы па фізіцы і тэхніцы паскарэння зараджаных часціц. Акад.АНСССР (1958, чл.-кар. з 1946). Скончыў Маскоўскі энергет.ін-т (1931). З 1936 у Фіз. ін-це АНСССР, адначасова з 1949 у Аб’яднаным ін-це ядзерных праблем. Прапанаваў прынцыпы аўтафазіроўкі (1944) і кагерэнтнага паскарэння часціц (1956). Распрацаваў асновы т.зв. калектыўнага метаду паскарэння (1956—66). Кіраваў стварэннем першага сав. сінхратрона (1947) і сінхрафазатрона (1957). Аўтар манаграфіі «Паскарэнне атамных часціц» (1956). Ленінская прэмія 1959, Дзярж. прэмія СССР 1963.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Векслер У. І. 3/9; 8/301
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАТЫ́ШСКАЯ МО́ВА,
адна з балтыйскіх моў. Мова латышоў, дзярж. мова Латвіі. Мае 3 дыялекты: сярэднелатышскі (аснова літ. мовы), лівонскі, верхнелатышскі.
У фанетыцы — адрозненне доўгіх і кароткіх галосных, 5 дыфтонгаў, складовая інтанацыя, націск на 1-м складзе; у марфалогіі — 2 роды назоўнікаў (мужч. і жан.), зваротныя назоўнікі, 6 скланенняў, 7 склонаў, 5 ладоў дзеяслова, яго складаныя часавыя формы, скланенне дзеепрыслоўяў, складаная сістэма дзеепрыметнікаў; у сінтаксісе — недапасаванае азначэнне, параўнальна вольны парадак слоў, канструкцыя «давальны самастойны».
Літ. мова склалася ў канцы 19 ст. Пісьменства з 16 ст. на аснове лац. гатычнага пісьма. У аснове сучаснай лат. графікі — лац. алфавіт (антыква) з дадатковымі дыякрытыкамі. Л.м. ўзаемадзейнічае з бел. мовай. У яе літ. мове і гаворках ёсць беларусізмы [kaza (каза), kożuch (кажух) і інш.], адпаведна ў бел. мове — латышызмы («дылда», «мітусіць» і інш.).
Літ.:
Векслер Б.Х., Юрик В.А. Латышский язык. 6 изд. Рига, 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Трыса́ ‘пілавінне’, тріса́ ‘тс’ (раг., стол., ЛА, 1). Варыянт з метатэзай ад ты́рса (гл.), магчыма, звязаны з пераносам націска з асновы на канчатак, параўн. Векслер, Гіст., 216.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пыта́нне ’запытанне, дапытванне’: безъ пытання прызнався (Нас.). Ад пытаць, пытацца (гл.), у сучасным абстрактным значэнні ’задача, праблема’ (ТСБМ), відаць, еўрапеізм, утвораны на роднай глебе, параўн. Векслер, Hist., 149.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трысця́нка ‘шматгадовая травяністая расліна сямейства злакавых, Scolochloa Link.’ (ТСБМ, Кіс.), народная назва тро́скі (там жа). Варыянт з гістарычным чаргаваннем о́/ы, якое, аднак, непаслядоўна праводзілася (Векслер, Гіст., 217), гл. трасця́нка, параўн. рус.тростя́нка ‘тс’, якое да трость ‘чарот’ з-за знешняга падабенства, параўн. троска3 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сме́рглы ‘сапсаваны’, сме́ргнуцца ‘псавацца’: яйца смергнуцца (Яўс.). Відаць, да смярдзець (гл.), першапачатковае *smьrdly, параўн. польск.śmiardły ‘сапсаваны; пратухлы’, дыял.śmiardwy ‘смярдзючы’ з заменай спалучэння *‑dl‑ на ‑гл‑ у адпаведнасці з вядомым дыялектным усходнеславянскім працэсам, гл. Векслер, Гіст., 101; параўн. дыял.егла (jegla) ‘ёлка’ пры польск.jodła ‘тс’ (Непакупны, Связи, 186). Па лінгвагеаграфічных прычынах малаверагодна непасрэднае запазычанне з польскай мовы. Параўн. прасмергнуць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Раске́ліна ’язва, рана’ (Ласт.). Хутчэй за ўсё, фанематычны варыянт раско́ліна ’шчыліна ад расколу’ (Бяльк.), аднак нельга выключыць сувязь з магчымым, але не зафіксаваным слоўнікамі *расшчы́ліна < шчы́ліна (гл.) пры захаванні вядомага гаворкам гістарычнага спалучэння ‑ск‑ (адносна фаналагічнай праблематыкі прабеларускага sk‑ перад ě гл. Векслер, Гіст., 91–92). Адзінкавая фіксацыя з вельмі спецыялізаванай семантыкай можа сведчыць у аднолькавай ступені як аб экспрэсіўным характары націскнога, так і на карысць штучнага ўтварэння. Параўн. наступнае слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Раске́п ’раскол, шчыліна’ (Нас., ТСБМ). Сюды ж раске́п, роске́п ’раздвоены дышаль у вупражы валоў’ (ПСл, Лексика Пол.). Зыходнай формай лічыцца *расскеп, параўн. рус.дыял.расскеп ’тс’, што, паводле Фасмера (3, 445), ад скепать ’расшчапляць, калоць’. Ад раске́піць, гл.; паводле Карскага (1, 368), вядомае і ў старабеларускі перыяд, пры звычайным рашчэп (ращеп). Захаванне першасных спалучэнняў ске‑ (< прасл.*skoaip‑) Векслер (Гіст., 92) звязвае са старажытным падзелам славянскіх моў, параўн. макед.расцеп ’разлом, шчыліна ў скале’. Меркаванне пра запазычанасць гл. Цвяткоў, Запіскі, 2, 72.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тлу́сты ’з вялікай колькасцю тлушчу’, ’тоўсты, укормлены, сыты’, (ТСБМ, Нас., Яруш., Шымк. Собр., Касп., Некр. і Байк., Бяльк., Сержп. Прымхі, Федар. 4, Сл. ПЗБ, Вруб., ТС, ЛА, 4), клу́сты, клу́скі ’тс’ (Лекс. Бел. Палесся), клусты́, клу́скі ’тс’ (Ласт.), клу́сный ’тс’ (Бяльк.), ст.-бел.тлустый ’тлусты’ (пач. XVI ст., КГС). Запазычанне з польск.tlustý ’тс’, што ўзыходзіць да прасл.*tъlstъ ’тлусты, тоўсты’ (Брукнер, 572; Борысь, 636). Варыянтнасць пачатку слова (тл‑, кл‑, пл‑) разглядаецца як вынік распадабнення (Сцяц. Нар., 61), якое назіраецца яшчэ ў польскай мове (Векслер, Гіст. 102). Гл. тоўсты.