ваўчкі́, -о́ў.

Травяністая расліна сямейства складанакветных з учэпістымі калючкамі.

|| прым. ваўчко́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ваўчкі́

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Ваўчкі́
Р. Ваўчко́ў
Д. Ваўчка́м
В. Ваўчкі́
Т. Ваўчка́мі
М. Ваўчка́х

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ваўчкі́

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. ваўчкі́
Р. ваўчко́ў
Д. ваўчка́м
В. ваўчкі́
Т. ваўчка́мі
М. ваўчка́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ваўчкі́ ед. нет, бот. череда́ ж.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ваўчкі́, ‑оў; адз. няма.

Травяністая расліна сямейства складанакветных з учэпістымі калючкамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ВАЎЧКІ́

(Bidens),

род кветкавых раслін сям. астравых. Больш за 230 відаў. Пашыраны амаль па ўсім зямным шары, асабліва ў Амерыцы. На Беларусі па берагах вадаёмаў, на тарфяніках, у сырых лясах і хмызняках звычайна трапляюцца мясцовыя ваўчкі паніклыя (Bidens cernua) і трохраздзельныя (Bidens tripartita), рэдка — прамяністыя (Bidens radiata), а таксама занесеныя з Паўн. Амерыкі ваўчкі аблісцелыя (Bidens frondosa).

Аднагадовыя травяністыя расліны з прамастойным ці ўзыходным сцяблом. Лісце супраціўнае (верхняе рэдка чаргаванае), простае, цэласнае, 3—5-раздзельнае або рассечанае. Кветкі дробныя, жоўтыя, двухполыя, сабраныя ў гама- або гетэрагамныя кошыкі. Кошыкі адзіночныя або сабраныя ў гронка- ці шчытападобныя агульныя суквецці. Плод — сямянка з 2—4 учэпістымі шчацінкамі. Лек. (мачагонны, патагонны, вітамінны і інш. сродак) і тэхн. (фарбавальныя) расліны; некаторыя віды — пустазелле.

т. 4, с. 45

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВАЎЧКІ́

(Ixobrychus),

род птушак сям. чаплевых. 7 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Афрыцы, Паўд. Аўстраліі і на а-вах Новай Зеландыі. Жывуць парамі каля вадаёмаў. Пералётныя. На Беларусі 1 від — бугай малы, або ваўчок, занесены ў Чырв. кнігу (гл. ў арт. Бугаі).

т. 4, с. 45

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ваўчкі́ мн бат Zwizahn m -(e)s

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Ваўчкі́ ’расліна Bidens, ваўчкі’ (БРС, Кіс.); ’Pedicularis palustris L.’ Да воўк. Расліна мае плады з шыламі, пакрытымі зубчыкамі. Параўн. іншыя назвы расліны: сабачкі, укр. собачки, стрілки, причепа, кошки і г. д. Параўн. яшчэ ў рус. мове назвы для асота, рапейніка — волчец, волчок, волчняк, волчевник (матывацыя тая ж: пустазелле з вострымі шыламі і ўчэпістымі пладамі; гл. Мяркулава, Очерки, 98). Іначай аб рус. волчец Шанскі 1, В, 153 (запазычанне са ст.-слав. вълчьцъ). Сюды і бел. ваўчкі ’адходы пры прадзенні кудзелі’ (Шатал.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ваўчо́к

‘цацка’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ваўчо́к ваўчкі́
Р. ваўчка́ ваўчко́ў
Д. ваўчку́ ваўчка́м
В. ваўчо́к ваўчкі́
Т. ваўчко́м ваўчка́мі
М. ваўчку́ ваўчка́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)