валато́ўскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. валато́ўскі валато́ўская валато́ўскае валато́ўскія
Р. валато́ўскага валато́ўскай
валато́ўскае
валато́ўскага валато́ўскіх
Д. валато́ўскаму валато́ўскай валато́ўскаму валато́ўскім
В. валато́ўскі (неадуш.)
валато́ўскага (адуш.)
валато́ўскую валато́ўскае валато́ўскія (неадуш.)
валато́ўскіх (адуш.)
Т. валато́ўскім валато́ўскай
валато́ўскаю
валато́ўскім валато́ўскімі
М. валато́ўскім валато́ўскай валато́ўскім валато́ўскіх

Крыніцы: piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

валато́ўскі, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і волатаўскі. [Жадзейка:] — Спіць маладосць сном валатоўскім. Машара. Вось ён стаіць перад намі валатоўскага росту сібірак. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ВАЛАТО́ЎСКІ Міхаіл Міхайлавіч, бел. краязнавец і этнограф 2-й пал. 19 ст. Скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю (1857), працаваў у ёй настаўнікам. Доўгі час жыў на Палессі, вывучаў яго гісторыю, заняткі, побыт і культуру насельніцтва. У 17 нарысах, апублікаваных у пецярбургскай газ. «Русский мир» (1875), выклаў уражанні і назіранні, акрэсліваў межы бел.-ўкр. Палесся, адзначаў захаванне перажыткаў язычніцтва. 6 нарысаў прысвяціў пашырэнню каталіцызму на Бел. Палессі, апісаў антыезуіцкія паўстанні ў Мазыры (1581), Янаве (1657). Перадрукі асобных нарысаў зроблены ў пецярб. час. «Нива».

Тв.:

Полесские свята: Из очерков Полесья // Нива. 1880. № 29, 30;

Полесские будан І І Там жа. 1881. № 2;

Полесская поганьщина // Там жа. № 27.

В.К.Бандарчык.

т. 3, с. 475

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВАЛАТО́ЎСКІ Ігар Дзмітрыевіч

(н. 25.10.1939, Мінск),

бел. біяфізік. Акад. АН Беларусі (1994, чл.-кар. 1986), д-р біял. н. (1979), праф. (1989). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1962). З 1964 у Ін-це фотабіялогіі АН Беларусі (з 1985 дырэктар), адначасова з 1988 у БДУ. Навук. працы па вывучэнні структурна-мембранавых механізмаў рэгуляцыі фотабіял. і рэцэгітарных рэакцый, ролі іонаў кальцыю ў механізмах фотатрансдукцыі жывёльных і раслінных сістэм.

Тв.:

Введение в молекулярную фотобиологию. Мн, 1971 (разам з С.В.Коневым);

Фотобиология. 2 изд. Мн., 1979 (з ім жа);

Структурная динамика фоторецепторного аппарата. Мн., 1986 (з ім жа);

Транспорт ионов в фоторецепторной клетке. Мн., 1990 (разам з У.І.Хаўратовічам, Л.А.Баранавай);

Фитохром — регуляторный фоторецептор растений. Мн., 1992.

т. 3, с. 475

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)