Злучэнне вайсковае 4/582

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

АБМУНДЗІРАВА́ННЕ ВАЙСКО́ВАЕ,

форменнае адзенне ваеннаслужачага, адметнае колерам, канструкцыяй (кроем), знакамі адрознення і інш.

Элементы абмундзіравання вайсковага вядомыя са стараж. часоў (Егіпет, Асірыя, Персія, Грэцыя), больш выразнымі сталі ў арміі Стараж. Рыма. Упершыню аднолькавае абмундзіраванне вайсковае па відах і родах войскаў уведзена ў Францыі ў 17 ст. На Беларусі абмундзіраванне вайсковае пачало набываць адметнасць з часоў сярэднявечча і пазней. Напр., у 2-й пал. 18 ст. шараговы першай гвардыі ВКЛ насіў чырв. мундзір з сінімі вылогамі (адваротамі) і суконнымі пагонамі. Бікорн (галаўны ўбор) упрыгожваў пампон жоўтага колеру. На штанах сіняга колеру — адмысловая аздоба, характэрная толькі для палка пешай гвардыі. Бамбардзір (камандзір гарматнага разліку) у корпусе артылерыі ВКЛ, напр., меў мундзір з чорным каўняром, адваротамі і манжэтамі, зялёныя суконныя штаны з чорнымі лампасамі, на касцы змяшчалася латунная эмблема ў выглядзе палаючай гранаты, выява якой была таксама на торбе для нашэння набояў (боезапасаў). Шараговы коннай гвардыі ВКЛ меў чырв. мундзір без лацканаў і белыя ласіны (штаны са скуры лася, якія шчыльна аблягалі ногі) з батфортамі, насіў парык. Верхні край бікорна быў абшыты галуном. Абмундзіраванне вайсковае з цягам часу мянялася.

Ва Узбр. Сілах Рэспублікі Беларусь нац. форма абмундзіравання вайсковага распрацавана і зацверджана ў 1993. У яго ўваходзяць: верхняе адзенне (паліто і куртка зімовыя, плашч-паліто, кіцель, куртка, штаны, кашуля і інш.), галаўныя ўборы (шапка-вушанка, фуражка, пілотка), бялізна, абутак, амуніцыя. Парадак выкарыстання абмундзіравання вайсковага вызначаецца правіламі нашэння вайск. формы адзення, якая падзяляецца на парадную, парадна-выхадную, паўсядзённую, палявую і рабочую, а кожная з іх — на летнюю і зімовую. Права нашэння абмундзіравання вайсковага маюць ваеннаслужачыя ўзбр. сіл, ваен.-навуч. устаноў, а таксама тыя катэгорыі ваеннаслужачых, за якімі пасля звальнення ў запас ці адстаўку захавана такое права.

У.П.Рудэнка, В.А.Юшкевіч.

Да арт. Абмундзіраванне вайсковае. I. Адзенне воінаў 11—14 ст.: 1—2 — воіны Старажытнай Русі (11—12 ст.); 3 — літоўскі воін 14 ст.; 4—7 — военачальнікі Вялікага княства Літоўскага. II. Ваяводскія і павятовыя мундзіры беларускай шляхты (1780): 1 — Смаленскае ваяв.; 2 — Гарадзенскі пав.; 3 — Ашмянскі пав.; 4 — Віленскае ваяв.; 5 — Наваградскае ваяв.; 6 — Аршанскі пав.; 7 — Полацкае ваяв.; 8 — Берасцейскае ваяв. III. Адзенне войска Вялікага княства Літоўскага (1776—94): 1 — генерал-маёр; 2 — афіцэр 3-га палка пярэдняй стражы; 3 — ротмістр янычарскай харугвы Булавы вялікай; 4 — шараговы пешай гвардыі; 5 — шараговы коннай гвардыі; б — бамбардзір корпуса артылерыі; 7 — інжынер ваеннага корпуса інжынераў.
Да арт. Абмундзіраванне вайсковае. Форма адзення ваеннаслужачых Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Для генералаў: 1 — летняя парадна-выхадная, 2 — летняя штодзённая (акрамя авіяцыі), 3 — летняя штодзённая (авіяцыі), 4 — зімовая штодзённая, 5 — летняя штодзённая (з кашуляй), 6 — летняя палявая; для афіцэраў і прапаршчыкаў: 7 — летняя парадна-выхадная, 8 — летняя штодзённая (акрамя авіяцыі), 9 — летняя штодзённая (авіяцыі), 10 — летняя штодзённая (з курткай і пілоткай), 11 — зімовая штодзённая (з фуражкай), 12 — летняя штодзённая (з плашч-паліто), 13 — летняя штодзённая (з кашуляй), 14 — летняя палявая, 15 — зімовая палявая; для салдат, сяржантаў і курсантаў ваенных вучылішчаў: 16 — летняя парадна-выхадная, 17 — летняя палявая, 18 — зімовая палявая; для салдат і сяржантаў паветрана-дэсантных войскаў: 19 — летняя палявая; для ваеннаслужачых жанчын: 20 — летняя штодзённая (з курткай і пілоткай), 21 — летняя палявая.

т. 1, с. 31

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗЛУЧЭ́ННЕ ВАЙСКО́ВАЕ,

ваеннае фарміраванне, якое складаецца з некалькіх часцей або злучэнняў меншага складу, звычайна розных родаў войск (сіл), спец. войск (службаў), а таксама часцей (падраздзяленняў) забеспячэння і абслугоўвання. Існуюць З.в. пастаяннай і непастаяннай (часовай) арганізацыі. У залежнасці ад складу і задач, якія належыць вырашаць, адрозніваюць аператыўныя (напр., авіяносныя ўдарныя злучэнні ў ВМС ЗША), аператыўна-тактычныя (армейскія, стралк., механізаваныя, танк., кавалерыйскія і інш. карпусы, часам эскадры надводных караблёў), у гады 2-й сусв. вайны тактычныя (розныя дывізіі, брыгады і інш.).

т. 7, с. 93

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

вайско́вы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. вайско́вы вайско́вая вайско́вае вайско́выя
Р. вайско́вага вайско́вай
вайско́вае
вайско́вага вайско́вых
Д. вайско́ваму вайско́вай вайско́ваму вайско́вым
В. вайско́вы (неадуш.)
вайско́вага (адуш.)
вайско́вую вайско́вае вайско́выя (неадуш.)
вайско́вых (адуш.)
Т. вайско́вым вайско́вай
вайско́ваю
вайско́вым вайско́вымі
М. вайско́вым вайско́вай вайско́вым вайско́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

цыві́льна-вайско́вы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. цыві́льна-вайско́вы цыві́льна-вайско́вая цыві́льна-вайско́вае цыві́льна-вайско́выя
Р. цыві́льна-вайско́вага цыві́льна-вайско́вай
цыві́льна-вайско́вае
цыві́льна-вайско́вага цыві́льна-вайско́вых
Д. цыві́льна-вайско́ваму цыві́льна-вайско́вай цыві́льна-вайско́ваму цыві́льна-вайско́вым
В. цыві́льна-вайско́вы (неадуш.)
цыві́льна-вайско́вага (адуш.)
цыві́льна-вайско́вую цыві́льна-вайско́вае цыві́льна-вайско́выя (неадуш.)
цыві́льна-вайско́вых (адуш.)
Т. цыві́льна-вайско́вым цыві́льна-вайско́вай
цыві́льна-вайско́ваю
цыві́льна-вайско́вым цыві́льна-вайско́вымі
М. цыві́льна-вайско́вым цыві́льна-вайско́вай цыві́льна-вайско́вым цыві́льна-вайско́вых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

фармірава́нне, -я, н.

1. гл. фарміравацца, фарміраваць.

2. мн. -і, -яў. Сфарміраванае вайсковае злучэнне, часць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фармірава́нне

вайсковае злучэнне’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. фармірава́нне фармірава́нні
Р. фармірава́ння фармірава́нняў
Д. фармірава́нню фармірава́нням
В. фармірава́нне фармірава́нні
Т. фармірава́ннем фармірава́ннямі
М. фармірава́нні фармірава́ннях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

фармірава́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. фарміраваць і фарміравацца.

2. Сфарміраванае вайсковае злучэнне, часць. Вайсковае фарміраванне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

усево́буч, ‑а, м.

Усеагульнае вайсковае абучэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

батальён, -а, мн. -ы, -аў, м.

Вайсковае падраздзяленне, у склад якога ўваходзіць некалькі рот.

Бессмяротны б.

Санітарны б.

|| прым. батальённы, -ая, -ае.

Б. камандзір.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)