біно́м, -а, м.

Алгебраічны выраз, які ўяўляе сабой суму або розніцу адначленаў; двухчлен.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

біно́м

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. біно́м
Р. біно́ма
Д. біно́му
В. біно́м
Т. біно́мам
М. біно́ме

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

біно́м м., мат. бино́м

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

біно́м, ‑а, м.

Сума або рознасць двух алгебраічных выразаў, якія завуцца членамі; двухчлен. Біном Ньютана.

[Ад лац. bis — двойчы і грэч. nomos — частка, раздзел.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Біном 2/332; 7/545

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

БІНО́М (ад бі... + грэч. nomē доля, частка),

двухсклад, сума або рознасць двух аднаскладаў, напр., а+b, 2m-3n​2. Аб ступенях бінома, напр. алг. выразах тыпу (х + у)​n, гл. Ньютана біном.

т. 3, с. 154

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

біно́м

(ад бі- + гр. nome = частка)

сума або рознасць двух алгебраічных выразаў, двухчлен;

б. Ньютана — формула, якая ўяўляе сабой ступень некаторага двухчлена ў выглядзе сумы (параўн. маном, паліном).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Ньютана біном 2/332; 7/301, 545—546; 9/72

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

НЬЮ́ТАНА БІНО́М,

формула для вылічэння любой цэлай ступені бінома праз ступені яго складнікаў. Мае выгляд ( a + b ) n = an + C1n an1 b + C2n an2 b2 + ... + Ckn ank bk + ... + bn , дзе a і b — адвольныя лікі, Cknбінаміяльныя каэфіцыенты. Формула для цэлых n была вядома задоўга да І.Ньютана, які пашырыў яе на дробавыя і адмоўныя паказнікі ступені (1676). Н.б. абагульняецца на выпадак сапраўднага ці камплекснага паказніка з утварэннем у правай частцы бясконцага шэрагу, збежнага пры |a| > |b|. Выкарыстоўваецца ў многіх раздзелах матэматыкі.

т. 11, с. 397

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

бино́м мат. біно́м, -ма м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)