бяро́ставы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. бяро́ставы бяро́ставая бяро́ставае бяро́ставыя
Р. бяро́ставага бяро́ставай
бяро́ставае
бяро́ставага бяро́ставых
Д. бяро́ставаму бяро́ставай бяро́ставаму бяро́ставым
В. бяро́ставы (неадуш.)
бяро́ставага (адуш.)
бяро́ставую бяро́ставае бяро́ставыя (неадуш.)
бяро́ставых (адуш.)
Т. бяро́ставым бяро́ставай
бяро́ставаю
бяро́ставым бяро́ставымі
М. бяро́ставым бяро́ставай бяро́ставым бяро́ставых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

бяро́ставы берёстовый, берестяно́й

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бяро́ставы, ‑ая, ‑ае.

Зроблены з бяросты. Напіўся [стары] з бяроставай конаўкі, што ляжала схаванай у алешнікавым кусце. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бяро́ставы aus Brkenrinde

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

бяро́ста, -ы, ДМ -сце, ж.

Верхні слой бярозавай кары.

Абдзерці бяросту.

|| прым. берасто́вы, -ая, -ае, бяро́ставы, -ая, -ае і берасця́ны, -ая, -ае.

Берасцяная грамата — старажытныя пісьмы і дакументы на бяросце.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

берёстовый бяро́ставы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Піхце́ль, піхцер ’сетка, плецены мяшок з вяровак для сена, саломы’, ’бяроставы кошык для харчоў у дарогу’ (Нік. Очерки; він., Маш.; віл., Сл. ПЗБ). Гл. пяхцель, пяхцер ’тс’, вакапізм пад уплывам піхаць, напіхваць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ДЗЁГАЦЬ,

прадукт сухой перагонкі драўніны, торфу, бурага і каменнага вугалю, сланцаў. Густая вадкасць бурага ці чорнага колеру. Складаная сумесь арган. рэчываў, састаў якой залежыць ад сыравіны і метадаў перапрацоўкі.

Пры паўкаксаванні (сухая перагонка пры 500—600 °C) вугалю, торфу, сланцаў утвараецца т.зв. першасны Дз., які мае (у залежнасці ад сыравіны) фенолы, насычаныя вуглевадароды, альдэгіды, кетоны і інш. арган. рэчывы. Пры каксаванні каменнага вугалю ўтвараецца Дз. каменнавугальны (гл. Каменнавугальная смала). Дз. драўняны падзяляюць на бяроставы (атрымліваюць награваннем бяросты да 200—300 °C без доступу паветра), і менш якасны бярозавы (атрымліваюць разгонкай прадуктаў піролізу драўніны з карой). Драўняны Дз. выкарыстоўваюць пры тлушчаванні скуры, у медыцыне і ветэрынарыі (кампанент дзягцярнага мыла, розных мазей).

т. 6, с. 109

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)