бялёк, -лька́, мн. -лькі́, -лько́ў, м.

Дзіцяня цюленя.

|| прым. бялько́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бялё́к

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. бялё́к бялькі́
Р. бялька́ бялько́ў
Д. бяльку́ бялька́м
В. бялька́ бялько́ў
Т. бялько́м бялька́мі
М. бяльку́ бялька́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

бялёк, -лька́ м., зоол. белёк

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бялёк, ‑лька, м.

Пакрытае доўгай і густой белай ці жаўтавата-белай поўсцю нованароджанае дзіцяня цюленя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бялько́вы белько́вый; см. бялёк

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

белёк зоол. бялёк, -лька́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

НЕ́РПЫ (Pusa),

род млекакормячых жывёл сям. цюленевых атр. ластаногіх. Часам Н. уключаюць як падрод у род цюленяў звычайных (Phoca). 3 віды. Н. кольчатая, або акіба (P. hispida), пашырана ва ўмераных і халодных водах Атл. і Ціхага ак. і ў Паўн. Ледавітым ак. 1 падвід (P.h.saimensis) з воз. Сайма (Фінляндыя) занесены ў Чырв. кнігу МСАП. Н. каспійская, або каспійскі цюлень (P. caspica), жыве ў Каспійскім м., Н. байкальская, або байкальскі цюлень (P. sibirica), — у воз. Байкал. Размнажаюцца на льдах, утвараюць скопішчы.

Даўж. да 1,5 м, маса да 100 кг. Валасяное покрыва густое і высокае. На спіне цёмныя плямы або светлыя кольцы (акрамя Н. байкальскай), часам афарбоўка футра аднатонная. Кормяцца рыбай, ракападобнымі. Ныраюць да глыб. 90 м. Нараджаюць 1 дзіцяня (бялёк). Аб’екты абмежаванага промыслу.

Э.Р.Самусенка.

Нерпы: 1 — кольчатая; 2 — байкальская; 3 — каспійская.

т. 11, с. 293

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)