Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
бязме́жжа, ‑а, н.
1. Бязмежны прастор. Так і бачыш бяздонную сінь зімовага неба, залітага халодным святлом месяца, адчуваеш вышыню і бязмежжа аснежаных прастораў.Грахоўскі.[Дзяўчынка] не крычала, адна ў сцюдзёным бязмежжы, на вачах у высокіх і абыякавых зорак, — яна ўжо толькі шаптала адзінае слова, якім чалавек пачынае жыццё, слова вялізнай сілы.Брыль.
2.перан. Надзвычайная глыбіня, сіла выяўлення чаго‑н. Сёння нашы прасторы — бязмежжа — Славу роднай сталіцы пяюць.Броўка.Паэзія Купалы заўсёды была шматграннай, арыентавалася на ўсё ідэйна-тэматычнае, духоўнае бязмежжа нацыянальнага быцця.Бечык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бязме́жжан.
1. Grénzenlosigkeit f -;
2.гл. бязмежнасць
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
паліня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак.
1. Страціць сваю першапачатковую афарбоўку; выцвісці. Пасціраліся і абцёрліся вуглы ў гармоні, .. палінялі залочаныя мяхі.Лынькоў.Гляджу на леташнія здымкі, Што крышку палінялі без пары.Грахоўскі.//перан.Разм. Страціць выразнасць, яркасць. Палінялі зоркія вочы сялянкі, якая з маленства ўглядаецца ў бязмежжа палявых прастораў.Грахоўскі.
2. Скінуць ці змяніць у пэўныя перыяды сваё верхняе покрыва (пра жывёл, птушак).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Пучы́на ’ўздухавіна, крынічная мясціна’ (гарад., Нар. лекс.). Рэлікт прасл.проста, што захаваўся з такім значэннем на ўсходнеславянскай тэрыторыі, гл. Борысь, БЛ, 15, 52. Рус.пучина ’глыбіня, бездань, прорва; мора’, укр.пучина ’марская глыбіня, без-дань’, ст.-рус.пучина ’мора; бязмежжа; прорва, невычэрпная крыніца’, ст.-бел.пучина: в черъмнкмъ мори, пучиной покри ихъ (Скарына), Бярында тлумачыць як “глубокост(ь) морска … или широкость морскихъ водь”, што сведчыць пра ненароднасць слова (Німчук, Давньорус., 127). Усе названыя формы запазычаны са ст.-слав.плённа ’марская прастора, глыбіні мора, акіян; бездань, прорва’, параўн. таксама балг.пучина ’бездань, прорва; цясніна’, макед.пучина ’адкрытае мора, марская прастора’, серб.-харв.пучина ’адкрытае, шырокае мора; небасхіл; поле; сярэдзіна лета, зімы’, славен.pęčina ’адкрытае мора’ (запазычана са ст.-слав. або серб.-харв., гл. Бязлай, 3, 67). Выводзіцца з *рок‑ (гл. пук) як абстрактны назоўнік з суфіксам ‑ina (Скок, 3, 66), параўн. бел.пук неба (Нар. Гом.), пук зімы (Варл.), а таксама серб.-харв.пу́котина ’шчыліна’ (Фасмер, 3, 415); звязана з пучыць (гл.) < *počiti ’павялічвацца, пашырацца; трэскацца’ (Глухак, 511; Чарных, 2, 86); семантычна блізкія утварэнні харв.рис ’шчыліна, правал’, рум.puf ’яма; студня’ (< слав.).