Буксірнае судна 2/460; 10/110

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

БУКСІ́РНАЕ СУ́ДНА, буксір (ад галанд. boegseren цягнуць),

самаходнае судна для буксіроўкі баржаў, плытоў і інш. Бываюць: буксіроўшчыкі (перамяшчэнне суднаў з выкарыстаннем троса), штурхачы (перамяшчэнне суднаў штурханнем), кантоўшчыкі (для дапамогі суднам пры швартоўцы да прычала), выратавальнікі (для дапамогі суднам, пацярпелым аварыю). Паводле тыпу рухавікоў можа быць параходам, цеплаходам і электраходам, паводле тыпу рухачоў — вінтавым, колавым, з крыльчатымі рухачамі, паводле месца плавання — рачным, марскім, акіянскім, рэйдавым (партовым).

Да арт. Буксірнае судна. Буксір-штурхач.

т. 3, с. 325

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

буксі́рны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. буксі́рны буксі́рная буксі́рнае буксі́рныя
Р. буксі́рнага буксі́рнай
буксі́рнае
буксі́рнага буксі́рных
Д. буксі́рнаму буксі́рнай буксі́рнаму буксі́рным
В. буксі́рны (неадуш.)
буксі́рнага (адуш.)
буксі́рную буксі́рнае буксі́рныя (неадуш.)
буксі́рных (адуш.)
Т. буксі́рным буксі́рнай
буксі́рнаю
буксі́рным буксі́рнымі
М. буксі́рным буксі́рнай буксі́рным буксі́рных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

tugboat

[ˈtʌgboʊt]

n.

буксі́рнае су́дна

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

holownik

м. буксір; буксірнае судна

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

штурха́ч, ‑а, м.

Спец.

1. Дэталь, прыстасаванне для падштурхоўвання чаго‑н. Штурхач клапана.

2. Дапаможны паравоз у хвасце поезда.

3. Спец. Буксірнае судна, якое штурханнем рухае баржы.

4. Разм. Чалавек, якому даручана паскорыць вырашэнне якой‑н. справы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

tug1 [tʌg] n.

1. рыво́к;

give a tug at smth. пацягну́ць за што-н.

2. буксі́р, буксі́рнае су́дна

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

КАТАМАРА́Н (тамільскае, літар. звязаныя бярвёны),

1) плыт для кароткіх зносін і рыбнай лоўлі ў народаў азіяцкага ўзбярэжжа Інд. ак. і прылеглых астравоў, а таксама астравоў Ціхага ак. і Паўд. Амерыкі. Перамяшчаецца з дапамогай вёслаў або ветразяў.

2) Невял. грабное або ветразевае судна з некалькіх выдзеўбаных і завостраных з канцоў бярвён, злучаных масткамі.

3) Сучаснае марское або рачное судна (грузавое, рыбалоўнае, пасажырскае, буксірнае, спартыўнае) з двума злучанымі (палубай або фермамі) у верх. ч. паралельнымі карпусамі. Мае добрую астойлівасць і мараходныя якасці, вял. палубу. К. наз. таксама аднакорпуснае судна з паплаўкамі-балансірамі па баках.

т. 8, с. 171

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

буксі́рны тэх. Schlepp-; Zug-, Treck-; Schub-;

буксі́рнае су́дна Schlppdampfer m -s, -;

буксі́рны ка́тар Bugsierschlepper m -s, -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

tug

[tʌg]

1.

v.t. (-gg-)

1) ту́заць

2) буксі́раваць, браць на буксі́р

We tugged the boat into shore — Мы прыцягну́лі чо́вен да бе́рага

2.

v.i.

ту́заць

The child tugged at the mother’s hand — Дзіця́ ту́зала ма́тку за руку́

3.

n.

1) вялікі вы́сілак; напру́жаньне, намага́ньне n.; заця́тае змага́ньне

2) буксі́рнае су́дна

3) гуж -а́ m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)