бу́ба
назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
бу́ба |
бу́бы |
| Р. |
бу́бы |
бу́б |
| Д. |
бу́бе |
бу́бам |
| В. |
бу́бу |
бу́б |
| Т. |
бу́бай бу́баю |
бу́бамі |
| М. |
бу́бе |
бу́бах |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
бу́ба
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
бу́ба |
бу́бы |
| Р. |
бу́бы |
бу́б |
| Д. |
бу́бе |
бу́бам |
| В. |
бу́бу |
бу́бы |
| Т. |
бу́бай бу́баю |
бу́бамі |
| М. |
бу́бе |
бу́бах |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
Бу́ба (дзіцячае) ’зярняты’ (Нас.), ’гарошына’ (Сцяц.), ’гарох’ (Бяльк.), ягада’ (Шат., Яўс.), бу́бка ’бубачка’ (Нас., БРС, Сцяшк. МГ), ’бубка, ягады’ (Бяльк.), бу́бачка (БРС), буба́шкі ’галачкі з цеста’ (Касп.), ’пячэнне’ (Бяльк.), бу́бка ’страва з падпражаных, цеставых галачак’ (КЭС, лаг.), бу́бехі ’маладыя плады’ (Сцяц.), бубу́шка ’жоўты гарлачык’, бубы́шка ’пупышка’ (Касп.). Не вельмі лёгка рашыць, адкуль паходзіць тут аснова буб-: з прасл. *bób‑ ці *bub‑ (гл. пад буб). Некаторыя прыведзеныя словы могуць паходзіць і з *bob‑ (параўн. палес. буб ’боб’), а ў укаючых гаворках ненаціскное «о» наогул дае «у». Складанасць пытання можна зразумець і з таго факта, што некаторыя прыведзеныя вышэй словы сустракаюцца і з іншым вакалізмам. Так бу́бехі ’маладыя плады’ можна параўнаць з палескім бабі͡ех ’невялікі пучок бруднай і зліплай воўны на авечцы’, а буба́шкі ’галачкі з цеста’ маюць паралельную форму бабу́шкі (гл.). Літ-py гл. у артыкуле на буб-, а таксама Фасмер, 1, 225, дзе тлумачыцца рус. бу́ба.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
СЕРДЗЮКО́Ў Васіль Васілевіч (н. 1.1.1939, г. Эліста, Калмыкія),
бел. артыст аперэты (тэнар). Засл. арт. Беларусі (2000). Скончыў Дзярж. ін-т тэатр. мастацтва імя А.Луначарскага ў Маскве (1970). З 1970 у Бел. муз. т-ры. Характарны акцёр, ролі ў яго выкананні набываюць яскравы каларыт, эмацыянальную напоўненасць. Сярод партый нац. рэпертуару: Пранцысь («Паўлінка» Ю.Семянякі), Цярэшка Калабок, Юрась, Скамарох («Судны час», «Несцерка» Р.Суруса). Інш. ролі: Рауль, Стэфан, Зупан, Пеніжэк, Чэка, Боні, Напалеон («Фіялка Манмартра», «Марыца», «Сільва», «Баядэра» І.Кальмана), Зупан, Карнера («Цыганскі барон» І.Штрауса), Іанель («Цыганскае каханне» Ф.Легара), Гангстэр («Цалуй мяне, Кэт» К.Портэра), Дыега, Рамон («Пацалунак Чаніты» Ю.Мілюціна), Андрэйка («Вяселле ў Малінаўцы» Б.Аляксандрава), Буба, Арыф («Каўказская пляменніца» Р.Гаджыева), Елпідыфор («Халопка» М.Стрэльнікава).
т. 14, с. 350
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАМЕ́НКА Вячаслаў Рыгоравіч (н. 19.3.1935, Баку),
бел. артыст аперэты (тэнар). Засл. арт. Беларусі (1973). З 1956 працаваў у драм. т-рах Расіі і Украіны. З 1964 у Магілёўскім абл. т-ры муз. камедыі, з 1970 саліст Бел. дзярж. муз. т-ра. Валодае яркім камед. талентам. Сярод роляў на бел. сцэне: Быкоўскі, Слаўка, Матыль («Паўлінка», «Пяе «Жаваранак», «Тыдзень вечнага кахання» Ю.Семянякі), Цярэшка («Судны час» Р.Суруса), Масленікаў («Дзяніс Давыдаў» А.Мдывані), маркіз дэ Тарсі («Шклянка вады» У.Кандрусевіча), Мікі і Філіп («Вольны вецер» І.Дунаеўскага), Буба («Каўказская пляменніца» Р.Гаджыева), Мітрусь Нічыпарэнка («Халопка» М.Стрэльнікава), Рамон («Пацалунак Чаніты» Ю.Мілюціна), Яшка-артылерыст («Вяселле ў Малінаўцы» Б.Аляксандрава), Марсель, Боні, Напалеон, Эстэргазі, барон дэ Крэвільяк («Фіялка Манмартра», «Сільва», «Баядэра», «Марыца», «Прынцэса цырка» І.Кальмана), Негаш, барон Зета («Вясёлая ўдава» Ф.Легара).
Літ.:
Ракава А. Ці не Фаменка гэта?.. // Тэатр. Мінск. 1974. №1.
А.Я.Ракава.
т. 16, с. 313
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Наґо́ґа ’капрызны чалавек’, наг̌о́г̌ытыся ’капрызіць’ (драг., Нар. сл.), параўн.: міргай сабе, кулацкая нагога (Барадулін), сюды ж, магчыма, укр. нагого́шитися ’надзьмуцца, натапырыцца’. Экспрэсіўнае аддзеяслоўнае ўтварэнне з характэрнай рэдуплікацыяй каранёвага элемента, параўн. нафуфы́рыцца, надудоніцца і пад., у аснове якога ляжаць, як правіла, гукаперайманні ці іранічныя ўтварэнні накшталт т. зв. дзіцячых слоў тыпу бу́ба, му́ма, вова і інш., параўн. польск. gogo ’франт, моднік, пуставаты і лянівы чалавек’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Буб-. Аснова праславянскага паходжання (*bǫb‑). Попавіч (ЈФ, 19, 159–171) лічыць, што для абазначэння розных круглых прадметаў у прасл. мове існавалі тры паралельныя асновы: *bǫb‑|*bob‑|*bab‑ (гл. яшчэ баб-). Прасл. аснова *bǫb‑ для абазначэння круглых прадметаў выстаўляецца і іншымі. Бернекер, 78–79 (пад bǫbъlъ і bǫbьnъ), думае, што яна ўзыходзіць да і.-е. *b(h)axmb(h)‑ гукапераймальнага паходжання. Гл. яшчэ Траўтман, 26, 39; Махэк₂, 74 (пад bublina); Балецкі, SSlav., 5, 185–186. Але, як сведчаць балг. формы тыпу буба, у некаторых выпадках трэба лічыцца з зыходным і.-е. *b(h)oub(h)‑ без назалізацыі (гл. БЕР, 1, 85). Выпадкі з прасл. *bǫb‑ і з прасл. *bub‑ нялёгка адмежаваць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)