брэ́ндаць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. брэ́ндаю брэ́ндаем
2-я ас. брэ́ндаеш брэ́ндаеце
3-я ас. брэ́ндае брэ́ндаюць
Прошлы час
м. брэ́ндаў брэ́ндалі
ж. брэ́ндала
н. брэ́ндала
Загадны лад
2-я ас. брэ́ндай брэ́ндайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час брэ́ндаючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

Брэ́ндаць ’бадзяцца, валачыцца’ (Шат.). Калі гэта не варыянт да бры́ндаць ’бадзяцца’ (гл.), слова няяснага паходжання, то, магчыма, трэба параўноўваць з укр. дыял. бре́ндати (таксама брендо́лити) ’бадзяцца’, якое Шэрэх (ZfslPh, 23, 146) і Рудніцкі (1, 201) выводзяць з брести́ (з арго-суфіксам ‑н‑ і пад уплывам пле́нтатися ’валачыцца, цягнуцца’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Брэ́ндзала ’чалавек, які рэдка сутыкаецца дома, валацуга’ (Янк. Мат.). Бясспрэчна, звязана з брэ́ндаць ’бадзяцца, валачыцца’ (гл.) і бры́ндаць ’бадзяцца’. Параўн. і бры́нда ’валацуга’, рус. бры́ндик ’гультай’. Усё ж паходжанне гэтай групы слоў застаецца не вельмі ясным. Версіі параўн. пад брэ́ндаць і бры́ндаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)