брыгадзі́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Кіраўнік брыгады (у 2 знач.).

Калгасны б.

2. Ваенны чын у рускай арміі ў 18 ст., сярэдні паміж палкоўнікам і генералам.

|| прым. брыгадзі́рскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

брыгадзі́р

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. брыгадзі́р брыгадзі́ры
Р. брыгадзі́ра брыгадзі́раў
Д. брыгадзі́ру брыгадзі́рам
В. брыгадзі́ра брыгадзі́раў
Т. брыгадзі́рам брыгадзі́рамі
М. брыгадзі́ру брыгадзі́рах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

брыгадзі́р I м. бригади́р

брыгадзі́р II м., ист. бригади́р

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

брыгадзі́р, ‑а, м.

1. Ваенны чын у Расіі ў 18 ст., сярэдні паміж палкоўнікам і генералам.

2. Кіраўнік брыгады (у 2 знач.). Брыгадзір механізатараў. Брыгадзір паляводчай брыгады. □ Успомніў.. [Геня] пра бацьку — вясёлага калгаснага брыгадзіра. Якімовіч. Браты жылі вельмі дружна, і мара ў іх была адна: скончыць школу і пайсці ў брыгаду паляўнічых, брыгадзірам якой быў іх бацька — лепшы паляўнічы на ўсю акругу. Бяганская.

[Ням. Brigadier.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

БРЫГАДЗІ́Р (ням. Brigadier),

1) ва ўзбр. сілах Францыі ў 1667—1788 афіцэрскі чын камандзіра пяхотных ці конных брыгад, пазней чын мал. унтэр-афіцэра ў кавалерыі, артылерыі, жандарскіх, інж. часцях; у Германіі да 1674 назва (па пасадзе) камандзіра артыл. брыгады; у Расіі ў 1722—99 афіцэрскі чын, прамежкавы паміж палкоўнікам і генерал-маёрам; у ВКЛ да 1794 назва камандзіра артыл. ці кав. брыгады. У сучасных умовах званне брыгадзір прысвойваецца афіцэрам сухап. войск Вялікабрытаніі, Індыі, Егіпта і некаторых інш. дзяржаў.

2) Кіраўнік брыгады вытворчай.

т. 3, с. 273

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

брыгадзі́р м.

1. вайск. Brigdeführer m -s, -;

2. (на вытворчасці) Brigader m -s, -s, Brigdeleiter m -s, -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

брыгадзі́р

(ням. Brigadier, ад фр. brigadier)

1) кіраўнік вытворчай брыгады;

2) унтэр-афіцэр у некаторых родах войск, а таксама ў жандармерыі Францыі;

3) ваенны чын у Расіі ў 18 ст., сярэдні паміж палкоўнікам і генералам.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

бригади́р брыгадзі́р, -ра м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

taskmaster [ˈtɑ:skˌmɑ:stə] n. брыгадзі́р; прара́б; нагля́дчык

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

foreman [ˈfɔ:mən] n. (pl. -men) ма́йстар; брыгадзі́р

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)