брадні́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Рыбалоўная сетка для лоўлі рыбы на мелкаводных месцах.

Лавіць рыбу брадніком.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

брадні́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. брадні́к браднікі́
Р. брадніка́ брадніко́ў
Д. брадніку́ брадніка́м
В. брадні́к браднікі́
Т. брадніко́м брадніка́мі
М. брадніку́ брадніка́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

брадні́к, -ка́ м., рыб. бре́день

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

брадні́к, ‑а, м.

Рыбалоўная сетка для лоўлі рыбы на мелкаводных месцах. У гэтай азярыне тапталася з брадніком чарада жанчын. Колас. [Міхась:] — Я нядаўна быў на тым беразе з бацькам. Хадзілі брадніком рыбу лавіць. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

БРАДНІ́К,

бел. нар. гульня. Удзельнічаюць ад 6 да 20 чал., гуляюць на пляцоўцы ці ў спарт. зале, перамяшчаюцца толькі павольна. Гульцы пры дапамозе лічылкі выбіраюць «рыбака» і завязваюць яму вочы. Пасля, пляскаючы ў далоні, ходзяць вакол «рыбака», які іх ловіць. Калі на шляху «рыбака» перашкода (сцяна, слуп, яма і г.д.), гульцы гавораць «глыбока», калі той абыходзіць перашкоду, кажуць «мялей», а калі абыдзе — «мелка» ці «чыстая вада». Злавіўшы гульца, «рыбак» павінен назваць яго імя, калі адгадае, злоўлены становіцца «рыбаком» і гульня пачынаецца спачатку. Калі ж імя не адгадана, дзеці крычаць «жабу злавіў», і «рыбак» адпускае гульца.

Я.Р.Вількін.

т. 3, с. 229

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

брадні́к м спец klines Schlppnetz

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Брадні́к ’від рыбалоўнай сеткі’ (БРС, Касп., Бір. Дзярж., Бяльк.), браднык ’тс’ (Лысенка, ССП). З брэдні́к (да асновы брэд‑; слав. *bred‑ брадзіць’, гл. брадзі́ць). Націск у бра́днык яўна другасны. Параўн. рус. бередни́к, бре́дник ’тс’, бре́день, укр. бре́день. Параўн. яшчэ Рудніцкі, 202. Брадні́к можа паходзіць і з бродні́к ’тс’ (параўн. палес. бродні́к ’тс’ — Крыв.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бре́день рыб. брадні́к, -ка́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

брэ́дзень, ‑дня, м.

Тое, што і браднік. Дзед асцерагаўся нават падыходзіць блізка да.. [Міколкі з бацькам], калі яны выцягвалі на бераг таптуху або брэдзень. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Брэ́дзеньбраднік’ (Нас., Бяльк., Сцяшк. МГ). Рус. бре́день, укр. бре́день. Утварэнне ад дзеяслова *bresti *bredǫ ’ісці’ (гл. брадзі́ць). Параўн. брадні́к (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)