брадні́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Рыбалоўная сетка для лоўлі рыбы на мелкаводных месцах.

Лавіць рыбу брадніком.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

брадні́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. брадні́к браднікі́
Р. брадніка́ брадніко́ў
Д. брадніку́ брадніка́м
В. брадні́к браднікі́
Т. брадніко́м брадніка́мі
М. брадніку́ брадніка́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

брадні́к, -ка́ м., рыб. бре́день

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

брадні́к, ‑а, м.

Рыбалоўная сетка для лоўлі рыбы на мелкаводных месцах. У гэтай азярыне тапталася з брадніком чарада жанчын. Колас. [Міхась:] — Я нядаўна быў на тым беразе з бацькам. Хадзілі брадніком рыбу лавіць. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Брадні́к ’від рыбалоўнай сеткі’ (БРС, Касп., Бір. Дзярж., Бяльк.), браднык ’тс’ (Лысенка, ССП). З брэдні́к (да асновы брэд‑; слав. *bred‑ брадзіць’, гл. брадзі́ць). Націск у бра́днык яўна другасны. Параўн. рус. бередни́к, бре́дник ’тс’, бре́день, укр. бре́день. Параўн. яшчэ Рудніцкі, 202. Брадні́к можа паходзіць і з бродні́к ’тс’ (параўн. палес. бродні́к ’тс’ — Крыв.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бре́день рыб. брадні́к, -ка́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

брэ́дзень, ‑дня, м.

Тое, што і браднік. Дзед асцерагаўся нават падыходзіць блізка да.. [Міколкі з бацькам], калі яны выцягвалі на бераг таптуху або брэдзень. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Брэ́дзеньбраднік’ (Нас., Бяльк., Сцяшк. МГ). Рус. бре́день, укр. бре́день. Утварэнне ад дзеяслова *bresti *bredǫ ’ісці’ (гл. брадзі́ць). Параўн. брадні́к (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тры́брат ‘рыбалоўная снасць — крыга або гегні — з драўлянай асновай — палазамі’ (брасл., Лекс. балтызмы, 18). Балтызм, параўн. літ. trìbradis, лат. trijbradisбраднік, які вядуць рыбаловы’ < лат. tris ‘тры’ + brist ‘брысці’ (Лаўмане, там жа; Анікін, Опыт, 289). Параўн. іншыя назвы, магчыма, частковыя беларускія калькі: трайнік, трыяк, трыброднік.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Во́лак ’сухая частка дарогі паміж дзвюма рэкамі, праз якую даводзіцца перацягваць лодкі’ (БРС, КТС); ’вялікі браднік’ (КТС, Шат.); ’невад’ (Бяльк.); ’гужавая лясная дарога; дарога, па якой вазілі (валачылі) таварны лес на рум’ (Яшк.); ’зімняя дарога ў лесе, па якой вывозяць волакам бярвенне’ (Бяльк.); ’рыбацкая сетка — мех’ (З нар. сл.); ’рыбацкая сетка — мех на двух шастах’ (Анік., 59, Янк. I, Крыв.); ’верхні брус будынка, на які накладваюцца кроквы’ (Некр., 219); ’чалавек, які валачэ карабель’ (Др.-Падб.). Рус. во́лок ’сухая частка дарогі, праз якую даводзіцца перацягваць лодкі волакам’; ’гушчар, з якога зрубленае дрэва можна выцягнуць толькі волакам’; ’лясная гужавая дарога’; ’дарога’; ’плыўная сетка — мех’, укр. во́локбраднік’; ’вяроўка, з дапамогай якой цягнуць валамі копы сена і г. д.’; ’нерасколаты цурбан, бервяно’, польск. włokбраднік, невад’, в.-луж. włoka ’шлейф, полаз, башмак плуга; невад’, чэш. vlak ’невад; валакуша; цягнік’, славац. vlak ’цягнік’ балг. влак ’невад’, серб.-харв. vlȃk ’цягнік; невад’, дыял. vlākȁ ’лясная дарога, па якой вывозяць дровы’ (Курціна, Этимология, 1968, 97), славен. vlȃk ’невад’, а таксама vlak, vláka ’шлях, якім перапраўляюць сена, дровы і інш. з гары ў даліну’ (Курціна, там жа). Прасл. volkъ ад *velkti > валачы (гл.) (Фасмер, 1, 341; Махэк₂, 693; Рудніцкі, 1, 468). Роднаснае літ. ãpvalkas ’адзежа, халявы ботаў’, ùžvalkas ’пакрывала’, лат. valks ’спуск вады; скразняк’, uzvalks ’верхняе плацце’, грэч. όλχός ’баразна’, лац. sulcus ’тс’ (Траўтман, 350; Мейе, Études, 223).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)