бо́рацца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. бо́раюся бо́раемся
2-я ас. бо́раешся бо́раецеся
3-я ас. бо́раецца бо́раюцца
Прошлы час
м. бо́раўся бо́раліся
ж. бо́ралася
н. бо́ралася
Загадны лад
2-я ас. бо́райся бо́райцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час бо́раючыся

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Бо́рацца ’бароцца’ (Касп.), ’бадацца’ (Сцяшк. МГ), бо́рыцца (Нас.), бо́ріцца (Бяльк.). Гл. баро́цца. Формы тыпу бо́рацца маюць секундарны націск.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

баро́цца, бару́ся, бо́рашся, бо́рацца; бары́ся; незак.

Узяўшыся адпаведным чынам, старацца пакласці на лапаткі адзін другога; дужацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пабаро́цца, -бару́ся, -бо́рашся, -бо́рацца; -бары́ся; зак., з кім.

Аказваць супраціўленне каму-н. у барацьбе на працягу якога-н. часу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пабаро́цца, ‑баруся, ‑борашся, ‑борацца; зак.

Бароцца некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

набаро́цца, ‑баруся, ‑борашся, ‑борацца; зак.

Разм. Удосталь пабароцца; стаміцца, боручыся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

баро́цца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. бару́ся бо́рамся
2-я ас. бо́рашся бо́рацеся
3-я ас. бо́рацца бо́руцца
Прошлы час
м. баро́ўся баро́ліся
ж. баро́лася
н. баро́лася
Загадны лад
2-я ас. бары́ся бары́цеся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

баро́цца, баруся, борашся, борацца; незак.

1. Узяўшыся адпаведным чынам, імкнуцца паваліць, пакласці на лапаткі праціўніка.

2. Тое, што і бадацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Бо́ргыцца ’бароцца’ (Бяльк.). Узнікла з бо́рацца (бо́рыцца). Зычны ‑г‑ неарганічны, устаўны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мацава́ць, моцова́ць, кобр. моцёва́ты ’трывала прымацоўваць’, ’трымацца’, ’узмацняць’, ’спрабаваць моц чаго-небудзь’, ’перамагаць’ (ТСБМ, Нас., Некр., Сл. ПЗБ, ТС, Ян., Нар. лекс.), мацавацца ’ўмацоўвацца, борацца, мерацца сілай’, ’адчуваць моц (у нагах)’ (Нас., Касп.; дзятл., Сл. ПЗБ; КЭС, лаг.). Запазычана са ст.-польск. mocować ’умацоўваць, зацвярджаць’. Гл. таксама моц.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)