Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
бляск, -у, м.
1. Яркае, асляпляльнае святло; водбліск.
Асляпляльны б.
Начысціць боты да бляску.
Б. лыжак.
2. Святло ў вачах як выражэнне ўнутранага стану.
Б. вачэй.
3.перан. Пра яркае выяўленне чаго-н.
Б. таленту.
◊
З бляскам (разм.) — вельмі добра, выдатна.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
бляск (род. бля́ску) м.
1. блеск, взблеск; (глянец — ещё) лоск;
начы́сціць бо́ты да ~ку — начи́стить сапоги́ до бле́ска (ло́ска);
2. за́рево ср., о́тсвет, о́тблеск;
б. пажа́ру — за́рево пожа́ра;
б. со́нечных прамянёў — о́тблеск со́лнечных луче́й;
3.перен. блеск, лоск;
б. убра́ння — блеск наря́да;
б. та́ленту — блеск тала́нта;
сталі́чны б. — столи́чный блеск (лоск);
◊ з ~кам — с бле́ском;
ва ўсім ~ку — во всём бле́ске
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
бляск, ‑у, м.
1. Яркае, асляпляльнае святло; водбліск. Майскае сонца высока стаяла ў ясным небе, кідала на зямлю снапы гарачых праменяў і залівала асляпляючым бляскам увесь свет.Колас.Люблю раку за рух няспынны, А зоры — за іх вечны бляск.Прануза.Ад снежнага бляску мроілася ў вачах.М. Стральцоў.// Святло, якое адбіваецца на чым‑н. Палазы шліфуюць дарогу да бляску шкла.Бядуля.Белы вясёлы бляск цынкавага даху заўсёды радаваў вока.Мележ.Грыша глядзеў на панскія хромавыя боты, начышчаныя да бляску.Пальчэўскі.
2. Святло ў вачах як выражэнне ўнутранага стану. Пацямнеў свавольны бляск вачэй.Звонак.Кірыла Пракопавіч зноў падхапіўся, задумаўся... У яго сіняватых, незвычайна жвавых вачах столькі бляску!Кухараў.Дулеба паволі падняўся, і ў яго вачах Бярозін заўважыў сухі і рашучы бляск.Шчарбатаў.
3.перан. Раскоша, багацце; усё, што ёсць лепшага. Фальварак пана Чарнецкага ніколі не бачыў такога бляску, не чуў такой музыкі, не меў такой радасці, як у гэты вечар.Бядуля.У чыстай палавіне [хаты] сабраны ўвесь бляск Гвардыянавага багацця і культуры.Зарэцкі.// Глянец на чым‑н. І спяшае кожны бляск навесці Перад тым, як стаць у строй.Пысін.// Знешняя бліскучасць, знешні глянец. [Вольга:] — Вы [Выхвалінскі] усё каб для вока было, стараецеся. Усё на вонкавы бляск глядзіце.Краўчанка.Але ў ім [Сцяпане] бляску нестае — Ён нейкі непрыкметны муж, звычайны.Корбан.
4.перан. Пра яркае выяўленне чаго‑н. Бляск таленту, розуму. □ «Палескія аповесці» — першы буйны празаічны твор, дзе ва ўсім сваім багацці і бляску заззяла беларуская мова.Навуменка.
•••
З бляскам — вельмі добра, выдатна.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БЛЯСК,
1) характарыстыка ўласцівасці паверхні, абумоўленая люстраным адбіццём святла. Колькасна вызначаецца суадносінамі паміж інтэнсіўнасцямі святла пры люстраным і дыфузным адбіцці.
2) Бляск нябеснага свяціла — характарыстыка асветленасці, якая ствараецца свяцілам на плоскасці, перпендыкулярнай прамяням, што на яе падаюць (уплыў атмасферы не ўлічваецца). Вымяраецца ў зорных велічынях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
бляскм
1. Glanz m -es, Schein m -(e)s; Féuerschein m (зарыва); Blítzen n -s (маланкі); Fúnkeln n -s (іскраў);
начы́шчаны да бляску blank [auf Hóchglanz] políert;
2. (пышнасць, раскоша) Pracht f -, Prunk m -(e)s;
ва ўсім бляску in áller Pracht (und Hérrlichkeit);
паказа́ць сябе́ ва ўсім бляску sich von der bésten Séite zéigen
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Бляск (БРС, Шат., Сцяшк. МГ). Укр.бляск ’тс’. Падобныя формы ёсць і ў некаторых рус. гаворках (зах.): бля́скать, бля́скнуть. Бясспрэчнае запазычанне з польск.blask ’тс’ (< blěsk; Брукнер, 29; Слаўскі, 1, 34). У бел. мове была б адпаведнасць блеск. Параўн. і ст.-бел.бляск (Булыка, Запазыч.).