Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
блака́да, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, блака́д, ж.
1. Акружэнне горада, крэпасці, войск праціўніка з мэтай адрэзаць ад навакольнага свету або знішчыць, а таксама ізаляцыя якой-н. дзяржавы.
Б.
Ленінграда.
Эканамічная б.
2. Выключэнне функцый якога-н. органа або сістэмы арганізма (спец.).
Навакаінавая б.
|| прым.блака́дны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
блака́даж., в разн. знач. блока́да;
б. Ленінгра́да — блока́да Ленингра́да;
○ эканамі́чная б. — экономи́ческая блока́да;
навакаі́навая б. — новокаи́новая блока́да
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
блака́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
1. Акружэнне горада, крэпасці, войск і інш. войскамі праціўніка з мэтай адрэзаць іх ад навакольнага свету і прымусіць здацца. Наступленне Савецкай Арміі апярэдзіла новую блакаду Налібоцкай пушчы.Брыль.
2. Сістэма мерапрыемстваў, накіраваных на ізаляцыю якой‑н. дзяржавы з тым, каб прымусіць яе выканаць пэўныя патрабаванні або адмовіцца ад дзяржаўнай самастойнасці. Эканамічная блакада. Фінансавая блакада.
3. Выключэнне функцыі якога‑н. органа або сістэмы арганізма. Новакаінавая блакада.
[Англ. blockade.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БЛАКА́ДА
(англ. blockade),
1) у міжнародных адносінах сістэма мер эканам., паліт. ці ваен. характару супраць якой-небудзь дзяржавы з мэтаю перапыніць яе сувязі са знешнім светам і прымусіць выконваць пэўныя патрабаванні. Паліт.блакада можа ажыццяўляцца скасаваннем дыпламат. адносін, пазбаўленнем краіны членства ў пэўнай арг-цыі і інш.Эканам.блакада ажыццяўляецца спыненнем (забаронай) знешнегандл., фін., крэдытных і інш.эканам. сувязяў з мэтаю прычыніць шкоду эканоміцы блакіруемай дзяржавы, пазбавіць яе крыніц сыравіны і рынкаў збыту тавараў. Ваен. (марская) блакада выкарыстоўваецца ў мірны час супраць краіны — парушальніцы нормаў міжнар. права. Статут ААН дапускае ўвядзенне блакады як калект. меры для падтрымання ўсеагульнага міру толькі па рашэнні Савета Бяспекі.
2) Блакада ваенная ў час вайны — форма вядзення ваен. дзеянняў, накіраваных на ізаляванне варожага аб’екта (групоўкі войскаў, горада, дзяржавы і інш.) праз парушэнне яго знешніх сувязяў на сушы, у паветры і на моры; яе мэта — падарваць ваенна-эканам. магутнасць дзяржавы, аслабіць яе ўзбр. сілы, прымусіць праціўніка да капітуляцыі або разграміць і захапіць аб’ект блакады. На Беларусі блакада ваенная выкарыстоўвалася агрэсарам для авалодання ўмацаванымі крэпасцямі (блакада Бабруйскай крэпасці франц. войскамі ў 1812). Самымі вялікімі блакадамі былі кантынентальная блакада, якую праводзіў Напалеон І супраць Англіі на пач. 19 ст., марская блакада Вялікабрытаніі Германіяй і блакада Германіі яе праціўнікамі ў 1-ю сусв. вайну. У 2-ю сусв. вайну пераважалі блакады змешаныя (блакада Ленінграда ням.-фаш. войскамі ў 1941—43, блакадасав. войскамі ням.-фаш. групоўкі пад Сталінградам у 1942—43 і інш.). Тэарэтыкі не выключаюць выкарыстання блакады і ў сучасных умовах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
блака́даж. Blockáde f -, -n; Spérre f -, -n;
марска́я блака́да Séeblockade f;
мы́тная блака́да Zóllsperre f;
эканамі́чная блака́да Wírtschaftsblockade f;
уве́сці блака́дуéine Blockáde verhä́ngen
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
блака́да
(англ. blockade)
1) акружэнне войск праціўніка (горада, крэпасці) для знішчэння ці паланення;
2) перан. сістэма мерапрыемстваў, накіраваных на ізаляцыю якой-н. дзяржавы, каб прымусіць яе выканаць пэўныя ўмовы, патрабаванні (напр. эканамічная б.);
3) выключэнне функцыі якога-н. органа або сістэмы ў арганізме.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Блака́да. Рус.блока́да, укр.блока́да. Запазычанне з ням.Blockade (польская крыніца не пераконвае), а гэта з раманскіх моў (параўн. ісп.blocquada, італ.bloccata). Фасмер, 1, 176; Шанскі, 1, Б, 142–143. Параўн. таксама застарэлае ням.Blocquada (> венг.blokád). Да гісторыі слова ў еўр. мовах гл. яшчэ MESz, 1, 313. Да ням. слова гл. Клюге, 85.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
блака́да
(англ. blockade)
1) акружэнне войск праціўніка (горада, крэпасці) для знішчэння ці паланення;
2) эканамічная і фінансавая ізаляцыя якой-н. дзяржавы, каб прымусіць яе выканаць пэўныя ўмовы, патрабаванні;
3) выключэнне функцыі якога-н. органа або сістэмы ў арганізме.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
Блакада ваенная 2/354
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)