Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
МАРКІЯ́НАВІЧ Васіль, бел. мастак 18 ст. Напісаў абраз «Дэісус» (1758, захоўваецца ў Нац.маст. музеі Беларусі). Мяркуюць, што М. — аўтар абразоў «Благавешчанне» і «Пакровы» (абодва 1761), «Маці божая Адзігітрыя — Ушэсце» (1766; двухбаковы), «Тройца».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАБРАВЕ́ШЧАННЕ, Благавешчанне,
Звеставанне (дакладная назва — Благавешчанне Прасвятой Багародзіцы; ад царк.-слав. «Благая весть» — «Добрая вестка»),
рэлігійнае хрысц. свята. Адно з дванадзесятых свят праваслаўя. Адзначаецца за 9 мес перад Калядамі (каталіцкай царквой 25 сак. па грыгарыянскім календары і праваслаўнай — 7 крас. па юліянскім). Прысвечана апісанай у Новым запавеце падзеі, калі архангел Гаўрыіл паведаміў Дзеве Марыі (Багародзіцы), што яна народзіць сына Божага — Ісуса Хрыста ад Духа Святога. Дабравешчанне ўвайшло ў хрысц. каляндар у 4 ст. На бел. землях з’явілася разам з іншымі хрысц. святамі ў 10 ст. Супадае з пачаткам веснавых работ, клопатам сялян пра лёс будучага ўраджаю, які, паводле нар. вераванняў, залежаў ад прыхільнасці Багародзіцы. У нар. календары адзначаецца як пачатак вясны, дзень абуджэння зямлі. Да гэтага свята былі прымеркаваны стараж. веснавыя абрады (Гуканне вясны), з ім звязана шмат павер’яў і забарон (нельга было працаваць, па асаблівасцях надвор’я ў гэты дзень рабілі прагнозы на ўраджай і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖЭНТЫЛЕ́СКІ (Gentileschi) Арацыо (сапр.Ломі; Lomi; хрышчаны 9.7.1563, г. Піза, Італія — 7.2.1638),
італьянскі жывапісец; адзін з прадстаўнікоў італьян.караваджызму. Брат і вучань мастака-маньерыста А.Ломі. З 1576 працаваў у Рыме, а таксама ў Генуі, Турыне, Парыжы, з 1626 — у Лондане, пры двары Карла I. Творам Дж. (у якіх выразна адчуваецца ўплыў ранняй творчасці М.Караваджа) уласцівы лірычная сузіральнасць, свабода кампазіцыйных рашэнняў, тонкасць святлоценявых пераходаў і вытанчанасць светлавога каларыту («Св. Цэцылія»; «Благавешчанне», 1621—23; «Лютністка» і інш.).
А.Джэнтылескі. Давід з галавой Галіяфа. Каля 1610.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЦЕБСКІЯ ЦА́РСКІЯ ВАРО́ТЫ,
помнік манум.-дэкар. мастацтва канца 17 ст. Створаны для Георгіеўскай (Юр’еўскай) царквы Віцебска. Драўляныя прамавугольнай формы вароты, упрыгожаныя разьбой і паліхромнай размалёўкай, уключаюць 6 утвораных расліннымі парасткамі клеймаў — рэльефных выяў святых на зялёным фоне. У двух верхніх клеймах традыц. кампазіцыя «Благавешчанне» заменена выявамі Сімяона Столпніка і Міколы Цудатворца, у ніжніх змешчаны 4 выявы евангелістаў з разгорнутымі Евангеллямі на каленях. Позы святых свабодныя, трактоўка адзення выяўляе формы фігур.
Захоўваюцца ў Нац.маст. музеі Беларусі.
Літ.:
Пластыка Беларусі XII—XVIII стст.: [Альбом]. Мн., 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Малюпа́ціцца ’ўяўляць сябе малым, песціцца, як дзіця’ (Нас.). Утворана ад ⁺малюпа (< ⁺малёпа), як драг.галёпа ’булачка ў форме птушкі, якую, калі гукалі вясну на благавешчанне, падкідалі ўверх для птушак’ (КЭС, Сл. ПЗБ). Да малы (mal‑ъ; malʼь > malʼopa/malʼupa). Параўн. бел.малюта ’малютка’, польск.maluta ’тс’, ’дзяцінства’. Параўн. таксама ма́лець, ма́льчыцца (гл.).