Благаве́шчанне

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. Благаве́шчанне
Р. Благаве́шчання
Д. Благаве́шчанню
В. Благаве́шчанне
Т. Благаве́шчаннем
М. Благаве́шчанні

Крыніцы: piskunou2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

благаве́шчанне, ‑я, н.

Уст. Адно з веснавых хрысціянскіх свят. Адзін раз у год, на благавешчанне, прыязджаў сюды [у Цельшына] бацюшка з Малевіч. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Малюпа́ціцца ’ўяўляць сябе малым, песціцца, як дзіця’ (Нас.). Утворана ад ⁺малюпа (< ⁺малёпа), як драг. галёпа ’булачка ў форме птушкі, якую, калі гукалі вясну на благавешчанне, падкідалі ўверх для птушак’ (КЭС, Сл. ПЗБ). Да малы (mal‑ъ; malʼь > malʼopa/malʼupa). Параўн. бел. малюта ’малютка’, польск. maluta ’тс’, ’дзяцінства’. Параўн. таксама ма́лець, ма́льчыцца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)