НАДЗЕ́ЖДЗІНА (Надзея Сяргееўна) (3.6.1908, Вільня — 11.10.1979),
расійская артыстка балета, балетмайстар. Нар.арт. Расіі (1959). Нар.арт.СССР (1966). Герой Сац. Працы (1978). Скончыла Дзярж. балетную школу ў Петраградзе (1924, педагогі М.Легат, А.Ваганава). У 1925—34 артыстка Вял.т-ра ў Маскве. З 1943 балетмайстар, у 1946—48 маст. кіраўнік балетнага аддзялення Масэстрады і адначасова (з 1945) Рус.нар. хору Калінінскай філармоніі. Выконвала сольныя партыі і характарныя танцы ў балетах «Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага, «Канёк-Гарбунок» Ц.Пуні, «Дон Кіхот» Л.Мінкуса, «Чырвоны мак» Р.Гліэра, «Раймонда» А.Глазунова і інш. Арганізатар (1948), маст. кіраўнік і пастаноўшчык праграм акад. харэаграфічнага ансамбля «Бярозка». Стварыла новы стыль у харэаграфіі, заснаваны на сінтэзе танц. фальклору і школы класічнага танца. Сярод пастановак, прасякнутых рамант. паэтычнасцю і высакароднасцю — «Лябёдачка», «Бярозка», «Карусель», «Пралля», «На восеньскім кірмашы», «Паўночнае ззянне», «Сібірская сюіта» і інш. Аўтар кн. «Рускія танцы» (1951), артыкулаў па праблемах танц. мастацтва. Дзярж. прэмія СССР 1950. Залаты медаль Міру імя Жаліо Кюры 1959.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Бяро́зка ’расліна бярозка палявая, Convolvulus arvensis L.’ (Кіс.). Рус.берёзка, укр.бере́зка, бері́зка ’тс’. Да бяро́за (гл.): лісточкі бярозкі могуць нагадваць лісточкі некаторых відаў маладой бярозы. Але не выключаецца, што тут маем назву ад кораня са значэннем ’плясці, аплятаць’: *bеrezъka (усх.-слав.) < *berz‑ ’аплятаць’ < *ob‑verz‑ (дэкампазіцыя) да слав.*verz‑: *vьrz‑ ’вязаць, плясці’. Так Краўчук, Белар. лекс., 85. З фанетычных меркаванняў не пераконвае Мельнічук, Мовознавство, 1962, № 2, 21 (дэфармацыя назваў тыпу берлозга́).