беладу́шка

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. беладу́шка беладу́шкі
Р. беладу́шкі беладу́шак
Д. беладу́шцы беладу́шкам
В. беладу́шку беладу́шак
Т. беладу́шкай
беладу́шкаю
беладу́шкамі
М. беладу́шцы беладу́шках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

беладу́шка ж., зоол. белоду́шка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

беладу́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

Млекакормячая жывёліна роду куніц (з белай плямай на горле); каменная куніца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

белоду́шка зоол. беладу́шка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

КУНІ́ЦЫ

(Martes),

род млекакормячых сям. куніцавых. 7 відаў. Пашыраны ў Еўразіі і Паўн. Амерыцы. Жывуць пераважна ў лясах, расколінах скал, трапляюцца ў паселішчах. У прыродзе вядомы гібрыд собаля i К. лясной — кідас. На Беларусі 2 віды: К. каменная (М. foina), нар. назва беладушка, i К. лясная (М. martes), нар. назва жаўтадушка.

Даўж. цела да 80 см, хваста да 50 см, маса да 8 кг. Тулава выцягнутае, гібкае. Футра мяккае, пушыстае, у афарбоўцы пераважаюць бурыя і карычневыя адценні. На горле і грудзях звычайна светлая пляма. Селяцца ў дуплах, гнёздах буйных птушак і вавёрак. Актыўныя ўначы. Кормяцца грызунамі, птушкамі, арэхамі, ягадамі, пладамі. Пераважна палігамы. Нараджаюць 1—8 дзіцянят. Аб’ект промыслу і зверагадоўлі.

т. 9, с. 22

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)