Бегуны́

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Бегуны́
Р. Бегуно́ў
Д. Бегуна́м
В. Бегуны́
Т. Бегуна́мі
М. Бегуна́х

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Бегуны (тэхн.) 2/198—199; 4/264; 7/279

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

БЕГУНЫ́,

машына для здрабнення і змешвання матэрыялаў расцісканнем і сціраннем. Складаецца з чыгуннай чашы, па дне якой перакочваюцца масіўныя чыгунныя каткі, што верцяцца вакол уласнай (гарызантальнай) восі і разам з крыжавінай, на якой яны ўмацаваны, — вакол яе вертыкальнай восі. Выкарыстоўваюцца ў гарнаруднай прам-сці, металургіі, прам-сці будматэрыялаў і інш. Пры выкарыстанні бегуноў для амальгамацыі залатых рудаў дно чашы заліваюць тонкім слоем ртуці, у якой раствараюцца атрыманыя з руды часцінкі золата.

т. 2, с. 371

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

індыйскія бегуны

т. 7, с. 243

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Птушкі-бегуны 5/235; 7/385; 8/623; 10/80

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

бягу́н, бегуна́, мн. бегуны́, бегуно́ў, м.

Той, хто хутка бегае; спартсмен, які займаецца бегам (у 1 знач.).

Б. на кароткія дыстанцыі.

|| ж. бягу́ння, -і, мн. -і, -яў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бягу́н

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. бягу́н бегуны́
Р. бегуна́ бегуно́ў
Д. бегуну́ бегуна́м
В. бегуна́ бегуно́ў
Т. бегуно́м бегуна́мі
М. бегуне́ бегуна́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

бескілявы́, ‑ая, ‑ое.

Спец.

1. Які не мае кіля. Бескілявая птушка.

2. у знач. наз. бескілявы́я, ‑ых. Падатрад птушак, якія не могуць лятаць (да іх належаць атрады: страусы, нанду, казуары і інш.); птушкі-бегуны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Бяскілевыя птушкі 5/564, гл. Птушкі-бегуны

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Вадун ’персаніфікаванае абазначэнне стану чалавека’ ў выразе «вадун водзіць з голаду» (КТС); параўн. вады́ ’нейкія чэрці’ ў выразе «вады́ водзяць» (Бяльк.). Суфіксальнае ўтварэнне ад вадзі́ць1; параўн. бягун у выразе «бегуны яго ганяюць»; ’бегае, бо жывот баліць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)