бахі́лы, -аў, адз. бахіла, -ы, ж.
1. Самаробныя глыбокія гумавыя галёшы на валёнкі.
2. Спецыяльнае скураное адзенне для рыбалавецкіх і лесасплаўных промыслаў.
3. Спецыяльныя ахоўныя чахлы, якія надзяваюць на абутак.
Аднаразовыя б.
|| прым. бахі́льны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
бахі́лы (ед. бахі́ла) бахи́лы
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
бахі́лы, ‑лаў; адз. бахіла, ‑ы, ж.
1. Самаробныя глыбокія гумавыя галёшы на валёнкі. Дзядзька Сымон у акулярах сядзеў на нізенькім услончыку пасярэдзіне пакоя і клеіў бахілы. Карпаў.
2. Спецыяльны від скураной адзежы для рыбалавецкіх і лесасплаўных промыслаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Бахі́лы ’абутак, галёшы, зробленыя з шын, абутак з гумы’ (Янк. Мат., Інстр. I, Сцяшк. МГ), ба́хілкі ’скураныя лапці’ (Гарэц.), бахлы́ ’вялікія галёшы’ (віц., Г. А. Цыхун, вусн. паведамл.), ба́хілы, ба́хілкі (Нас.). Параўн. яшчэ форму басі́лы (паралельна з бахі́лы) ’бахілы’ (Жд.); палес. бахы́лы ’вялікія гумавыя галёшы для валёнак’ (Лысенка, ССП). Гл. яшчэ Сакал. (бахі́лы, баху́лі). Рус. (з XVII ст.) бахилы ’від абутку’ (шмат форм, гл. Даль; Вахрас, Наим. об., 63–66), укр. бахи́ли ’скураныя штаны’, бахли ’глыбокія самаробныягалёшы на валёнкі’. Не вельмі яснае слова. Агляд старых этымалогій Фасмер, 1, 136; Вахрас, Наим. об., 63–66. Вахрас, там жа, прапануе звязваць з цюрк. baɣ‑ ’звязваць’, baɣly ’звязаны’ (гэту этымалогію падтрымлівае Мюлер, ZfSl, 9 (1), 1964, 157; сумняваюцца Лапацін–Улуханаў, ИАН ОЛЯ XX (2), 172; Шанскі, 1, Б, 60). Шанскі (там жа, 59–60) прымае тлумачэнне Праабражэнскага (вытворнае ад ба́хать, бу́хать), а бел. словы лічыць запазычаннем з рус. мовы. Гл. басі́лы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
бахі́ла
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
бахі́ла |
бахі́лы |
| Р. |
бахі́лы |
бахі́л |
| Д. |
бахі́ле |
бахі́лам |
| В. |
бахі́лу |
бахі́лы |
| Т. |
бахі́лай бахі́лаю |
бахі́ламі |
| М. |
бахі́ле |
бахі́лах |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
чу́ні, -яў, адз. чунь, -я, м.
Гумавы ці скураны абутак у выглядзе галёшаў, якія надзяваюцца пры рабоце ў шахтах, рудніках і пад.; бахілы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
бахи́лы разг. бахі́лы, -лаў мн.;
бахи́ла ед. бахі́ла, -лы ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Басі́лы ’абутак з шыны’ (Жд.). Гэта слова вельмі нагадвае іншую назву абутку — бахі́лы ’абутак, галёшы, зробленыя з шын, абутак з гумы і г. д.’ (гл.). Што гэта варыянты аднаго і таго ж слова, здаецца, сведчыць паралелізм бахі́лы|басі́лы (КЭС, бых.). Фанетычная змена не вельмі зразумелая, аднак у гаворках часам сустракаецца чаргаванне х : с. Не выключаецца і ўплыў нейкага іншага сямейства слоў. Параўн., напр., рус. дыял. баси́ла (мн.) ’убранне’, ба́си́ть ’прыбірацца, выстройвацца’. Гл. бахі́лы (там і літ-pa да этымалогіі).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
стэры́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Такі, у якім або на якім шляхам стэрылізацыі знішчаны мікраарганізмы. Стэрыльны бінт. Стэрыльны шпрыц. □ На другім паверсе, у асобным пакоі, сястра памагла .. [Ярашу] надзець стэрыльны халат, шапачку, павязку і палатняныя бахілы вышэй калень. Шамякін.
2. Які стаў бясплодным у выніку стэрылізацыі (у 2 знач.).
[Лац. sterilis.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Бахмачы́ ’бахілы, скураныя лапці’ (Нас., Гарэц.). Відавочна, вытворнае ад бахма́ты (гл.). Параўн. значэнне гэтага апошняга ва ўкр. мове: ’мешкаваты (аб адзенні)’. Параўн. яшчэ рус. бахме́т ’касматы, махнаты і г. д.’, ’непаваротлівы’. Першапачаткова бахмачы́ — ’дрэнны, мешкаваты абутак’. Аб магчымасці j‑форм ад бахма́т‑ гл. Трубачоў, Происх., 57–58, (дзе прыводзяцца тапанімічныя назвы тыпу Бахмач).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)