бахілы, ‑лаў; адз. бахіла, ‑ы, ж.

1. Самаробныя глыбокія гумавыя галёшы на валёнкі. Дзядзька Сымон у акулярах сядзеў на нізенькім услончыку пасярэдзіне пакоя і клеіў бахілы. Карпаў.

2. Спецыяльны від скураной адзежы для рыбалавецкіх і лесасплаўных промыслаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)