Бася (р.) 1/485 (к.); 2/177; 3/561 (к.); 8/578; 9/166, 580; 11/171 (к.), 172, 331 (к.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

БА́СЯ,

рака ў Беларусі, у Віцебскай і Магілёўскай абл., правы прыток Проні (бас. Дняпра). Даўж. 104 км. Пл. вадазбору 955 км². Пачынаецца на Смаленскім узв. на паўд. ускраіне в. Анціпенкі Дубровенскага р-на, працякае па Аршанска-Магілёўскай раўніне ў Аршанскім раёне Віцебскай вобл., Горацкім, Дрыбінскім, Шклоўскім, Чавускім р-нах Магілёўскай вобласці. Асн. прытокі: Лімна, Аўчоса, Руза (справа), Паўна, Галубіна, Чарніца, Касінка (злева).

Даліна скрынкападобная, шыр. 300—500 м. Пойма двухбаковая, парэзаная старыцамі і далінамі прытокаў; яе шыр. 150—300 м. Рэчышча ўмерана звілістае, слабаразгалінаванае, у верхнім цячэнні на 18 км каналізаванае, на асобных участках расчышчанае; шыр. ў сярэднім і ніжнім цячэнні 10—15 м. Берагі стромкія. Найвыш. ўзровень разводдзя ў канцы сак., сярэдняя выш. над межанным узроўнем 2,5 м, найб. 3 м. Замярзае ў пачатку снеж., крыгалом у 3-й дэкадзе сакавіка. У басейне ракі 39 невял. прытокаў агульнай даўж. 96 км, 295 км адкрытай меліярац. сеткі. За 3 км вышэй за вусце — г. Чавусы.

Рака Бася ў ніжнім цячэнні.

т. 2, с. 343

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПІЛЕ́ШЧЫНА,

вёска ў Цемравіцкім с/с Чавускага р-на Магілёўскай вобл., на р. Бася. Цэнтр калгаса. За 22 км на Пн ад горада і 26 км ад чыг. ст. Чавусы, 39 км ад Магілёва. 165 ж., 56 двароў (2000). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў.

т. 12, с. 356

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

О́РДАЦЬ,

вёска ў Шклоўскім р-не Магілёўскай вобл., на р. Бася. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 31 км на У ад горада і 33 км ад чыг. ст. Шклоў, 57 км ад Магілёва. 610 ж., 234 двары (2000). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.

т. 11, с. 444

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РУ́ДКАЎШЧЫНА,

вёска ў Горацкім р-не Магілёўскай вобл., на р. Бася, каля аўтадарогі Горкі—Орша. Цэнтр сельсавета. За 22 км на ПнЗ ад г. Горкі, 108 км ад Магілёва, 22 км ад чыг. ст. Пагодзіна. 352 ж., 152 двары (2001). Базавая школа, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.

т. 13, с. 429

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГАРАДЗІ́ШЧА,

вёска ў Шклоўскім р-не Магілёўскай вобл., на р. Бася, каля вадасховішча Гарадзішча. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 26 км на У ад горада і 28 км ад чыг. ст. Шклоў, 56 км ад Магілёва, на аўтадарозе Шклоў—Горкі. 867 ж., 366 двароў (1996). Цагельны з-д. Сярэдняя і муз. школы, дзіцячы сад, Дом культуры, б-ка, вучэбна-вытв. камбінат, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі.

т. 5, с. 42

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАСЛАКІ́,

вёска ў Горацкім р-не Магілёўскай вобл., на р. Бася. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 20 км на З ад г. Горкі, 80 км ад Магілёва, 12 км ад чыг. ст. Зубры. 757 ж., 286 двароў (1999). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. На паўн.-зах. ускраіне вёскі гарадзішча ранняга жал. веку.

т. 10, с. 185

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Ю́ДЗІН Мікалай Мікалаевіч (28.3.1911, с. Столпіна Макар’еўскага р-на Кастрамской вобл., Расія — 6.5.1993),

удзельнік баёў на Беларусі ў Вял. Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1945). На фронце са снеж. 1941. Радавы Ю. вызначыўся 24 і 26.6.1944 пры фарсіраванні р. Бася і вызваленні в. Чэрнеўка Дрыбінскага р-на, дзе 14 гадз вёў няроўны бой з праціўнікам, і фарсіраванні р. Дняпро каля в. Дабрэйка Шклоўскага р-на і ўтрыманні плацдарма. Пасля вайны на гасп. рабоце.

т. 18, кн. 1, с. 204

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЦЕРАШКЕ́ВІЧ Сяргей Рыгоравіч (23.4.1910, с. Чкалаўскае Спаскага р-на Прыморскага краю, Расія — 27.6.1944),

удзельнік баёў на Беларусі ў Вял. Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў курсы мал. лейтэнантаў (1939). У Чырв. Арміі з 1933. У Вял. Айч. вайну з 1941 на фронце. Камандзір роты ст. лейтэнант Ц. вызначыўся 27.6.1944 у баях каля в. Галоўчын Бялыніцкага р-на: рота на чале з ім 26 чэрв. фарсіравала рэкі Бася і Дняпро, захапіла плацдарм, у крытычны момант бою Ц. са звязкай гранат кінуўся пад варожы танк. У с. Чкалаўскае ўстаноўлены бюст Ц.

С.Р.Церашкевіч.

т. 17, с. 106

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЯЖКО́Ў Іван Сцяпанавіч (15.5.1923, с. Вял. Чараватава Дзівееўскага р-на Ніжагародскай вобл., Расія — 26.6.1944),

удзельнік баёў на Беларусі ў Вял. Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1946). У Вял. Айч. вайну з 1941 на 2-м Бел. фронце. Камандзір аддзялення сяржант Я. вызначыўся 26.6.1944 каля в. Рудзіца Шклоўскага р-на, дзе з групай байцоў пасля фарсіравання р. Бася ўступіў у бой за плацдарм; у рашаючы момант бою сваім целам закрыў амбразуру варожага дзота. У в. Чэрнеўка Шклоўскага р-на на брацкай магіле сав. воінаў, дзе Я. пахаваны, абеліск.

І.С.Яжкоў.

т. 18, кн. 1, с. 244

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)