вёска ў Шклоўскім р-не Магілёўскай вобл., на р. Бася. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 31 км на У ад горада і 33 км ад чыг. ст. Шклоў, 57 км ад Магілёва. 610 ж., 234 двары (2000). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.