Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Баро́даўнік (БРС), барада́ўнік ’расліна бародаўнік, Lapsana L.’ (Кіс.). Рус.борода́вник ’назвы раслін: Cerinthe major, Chelidonium majus, Psilonema calycinum’, борода́вочник, борода́вница ’расліна Lapsana communis’. Укр.боро́давник назвы раслін: Clematis Vitalba L., Psilonema calycinum, Scleranthus annuus’. Назвы ўжываюцца для многіх раслін і не вельмі ясна, якая была першапачатковая матывацыя. Прынамсі Cerinthe мае на лісцях сасочкі. Усё да баро́даўка (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
рудзяне́ц, ‑нца, м.
Травяністая лекавая расліна сямейства складанакветных з бледнажоўтымі кветкамі; бародаўнік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПАДТЫ́ННІК, чыстацел (Chelidonium),
род кветкавых раслін сям. макавых. 1 від — П. вялікі, або бародаўнік (Ch. majus). Пашыраны ва ўмераным поясе Еўразіі і як заноснае на ПнУПаўн. Амерыкі. На Беларусі трапляецца па сырых ярах, у хмызняках, на пустках, каля жылля, у садах і парках. Нар. назвы жоўты малачай, цалідонія, цанцалея.
Шматгадовая травяністая расліна выш. да 80 см. Сцябло прамастойнае, галінастае з ярка-аранжавым млечным сокам. Лісце глыбока перыстарассечанае, зверху зялёнае, знізу шызае, як і сцёблы, укрыта валаскамі. Кветкі жоўтыя, у парасонападобных суквеццях. Плод — стручкападобная каробачка. Ядавіты. Інсектыцыдная, лек., тэхн. расліна (з каранёў атрымліваюць жоўтую фарбу, з насення — тлусты алей).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Рудзяне́ц ’травяністая лекавая расліна з бледна-жоўтымі кветкамі, барадаўнік’ (ТСБМ, Кіс.). У якасці лекаў ужываюць карэнне, лісце і насенне расліны, так што назва можа быць матываваная рудым колерам адвару. Не выключана таксама, што Lapsana, якая ў народзе яшчэ называецца бародаўнік, утрымлівае аранжава-жоўты сок, як і падтыннік Chelidonium majus.