балдаве́шка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. балдаве́шка балдаве́шкі
Р. балдаве́шкі балдаве́шак
Д. балдаве́шцы балдаве́шкам
В. балдаве́шку балдаве́шкі
Т. балдаве́шкай
балдаве́шкаю
балдаве́шкамі
М. балдаве́шцы балдаве́шках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Балдаве́шка1 ’патаўшчэнне на канцы палкі’ (Бір. Дзярж.). Параўн. рус. дыял. балдаве́шка ’тс’, балдава́шка ’дубінка’. Утварэнне ад балдава́ ’паліца, булава, дубіна’, вядомага, напр., у рус. гаворках (бясспрэчная сувязь з балда́ ’дубіна’). Гл. яшчэ булдава́ ’булава’.

Балдаве́шка2 ’дурань, дурная галава’ (Шат., Бір. Дзярж.). Метафарычнае ўжыванне слова балдаве́шка ’дубіна’ (гл.). Параўн. такое ж ужыванне слоў балда́, дубі́на, стоўб.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)