Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
балабо́нм., разг.
1. бубе́нчик; погрему́шка ж.;
2.перен. болту́н, пустоме́ля
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
балабо́н, ‑а, м.
Разм.
1. Кругленькі званочак у выглядзе шарыка. Аднекуль здалёк прыляталі глухія гукі балабонаў — відаць, пасвіліся на балоце коні.Лынькоў.Адна, мусіць, самая збродлівая [карова], з балабонам: нагне галаву, каб да травіны дастаць, — балабон звініць.Сіпакоў.
2.перан. Балбатун, пустаслоў. Не, ён не з тых, хто менціць языком, у балабонаў рукі такімі мазолістымі не бываюць.Рылько.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
балабо́нм
1. (званочак) Glócke f -, -n
2.разм (балбатун, пустабрэх) Schwätzer m -s, -, Phrásendrescher m -s, -
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Балабо́н1 ’званочак’ (Касп., Юрч., Янк. Мат., Гарэц.). Укр.балабо́н ’званок, бразготка’, рус.балабо́н ’пустаслоў’. Гукапераймальнае; да балабо́ніць (гл.), балабо́ліць і г. д.; аснова бала(б)‑, якая, магчыма, выступае ў бала́каць (гл.). Параўн. і чэш.blaboniti.
Балабо́н2 ’балбатун, пустаслоў’ (Янк. Мат., Юрч.). Рус.балабо́н ’тс’, балабо́нить, укр.балабо́н ’званок’, балабо́нити ’званіць’, чэш.blaboniti. Гукапераймальнае; да вялікай групы слоў тыпу балабо́н ’званочак’, балабо́ніць, бала́каць і г. д. Параўн. бало́бан ’балбатун’ (Бяльк.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
балабо́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Рмн. ‑нак; ж.
Жан.дабалабон (у 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
gadulski
разм.м. балбатун, лапатун, балабон
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Балабо́ніць. Рус.балабо́нить ’балбатаць’, балабо́н ’пустаслоў’, укр.балабо́нити ’званіць’, балабо́н ’званок’, чэш.blaboniti і да т. п. Слав. гукапераймальнае ўтварэнне: *bolbon‑, *balabon‑. Што ўсх.-слав. формы не абавязкова выводзяцца з *bolbon‑ (як чэш.blaboniti), сведчыць укр. мова, дзе маем балаб‑ (а не болоб‑). У праформах bolb‑on‑, *balab‑on‑ ‑on‑ дзеяслоўны суфікс, што часта выступае паралельна ‑ъt‑, ‑ot‑ (параўн. укр.стукоті́ти ’стукаць’, стуконі́ти ’тс’; балабо́ніць — балбата́ць). Параўн. Бернекер, 69; Праабражэнскі, 1, 13; Пагодзін, РФВ, 39, 2; Махэк₁, 33; Фасмер, 1, 111–112.