АЎТАТРО́ФЫ [ад аўта... + ...троф(ы)],

аўтатрофныя арганізмы, арганізмы, якія сінтэзуюць неабходныя для жыццядзейнасці складаныя арган. злучэнні з неарган. рэчываў (пераважна вады, вуглекіслаты, неарган. злучэнняў азоту). Выкарыстоўваюць энергію Сонца (фотасінтэз) або энергію, што вызваляецца пры хім. рэакцыях (хемасінтэз). Да аўтатрофаў належыць большасць вышэйшых раслін, водарасці і некаторыя бактэрыі. Фотасінтэзавальныя аўтатрофы (фотатрофы — усе зялёныя расліны, водарасці) маюць хларафіл і здольныя выкарыстоўваць энергію святла. Хемасінтэзавальныя аўтатрофы (хематрофы, напрыклад, нітрыфікавальныя бактэрыі) сінтэзуюць арган. рэчывы за кошт энергіі акіслення мінер. злучэнняў. Аўтатрофыасн. прадуцэнты арган. рэчыва ў біясферы, забяспечваюць існаванне ўсіх іншых арганізмаў. Гл. таксама Гетэратрофы.

т. 2, с. 121

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

аўтатро́фы

(ад аўта- + -трофы)

арганізмы, якія ствараюць неабходныя для свайго жыцця арганічныя рэчывы з неарганічных у працэсе фотасінтэзу або хемасінтэзу (параўн. гетэратрофы).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

аўтатро́ф

‘мікраарганізм, здольны сінтэзаваць арганічныя рэчывы з неарганічных’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. аўтатро́ф аўтатро́фы
Р. аўтатро́фа аўтатро́фаў
Д. аўтатро́фу аўтатро́фам
В. аўтатро́ф аўтатро́фы
Т. аўтатро́фам аўтатро́фамі
М. аўтатро́фе аўтатро́фах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

аўтатро́ф

‘расліна, здольная сінтэзаваць арганічныя рэчывы з неарганічных’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. аўтатро́ф аўтатро́фы
Р. аўтатро́фа аўтатро́фаў
Д. аўтатро́фу аўтатро́фам
В. аўтатро́ф аўтатро́фы
Т. аўтатро́фам аўтатро́фамі
М. аўтатро́фе аўтатро́фах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

аўтатро́ф

‘мікраарганізм, здольны сінтэзаваць арганічныя рэчывы з неарганічных’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. аўтатро́ф аўтатро́фы
Р. аўтатро́фа аўтатро́фаў
Д. аўтатро́фу аўтатро́фам
В. аўтатро́фа аўтатро́фаў
Т. аўтатро́фам аўтатро́фамі
М. аўтатро́фе аўтатро́фах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ЖАЛЕЗАБАКТЭ́РЫІ мікраарганізмы, здольныя акісляць закісныя злучэнні жалеза ў вокісныя. Адрозніваюць тыповыя аўтатрофы (выкарыстоўваюць вызваленую энергію на засваенне вугляроду з вуглякіслага газу ў працэсе хемасінтэзу) і гетэратрофы, у якіх акісленне жалеза з’яўляецца пабочнай рэакцыяй. Аўтатрофы акісляюць таксама серу і маюць першараднае значэнне ў фарміраванні зоны сернакіслага выветрывання сульфідных руд. Некаторыя гетэратрофныя Ж. спрыяюць утварэнню балотных руд, забруджваюць вадасцёкі, парушаюць водазабеспячэнне. Ж. засяляюць вадаёмы, маюць вял. значэнне ў кругавароце жалеза ў прыродзе. На дне вадаёмаў адкладаюць вокіслы марганцу.

т. 6, с. 414

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

фотатро́фы

(ад фота- + -трофы)

тое, што і аўтатрофы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

хематро́фы

(ад хема- + -трофы)

тое, што і аўтатрофы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гетэратро́фы

(ад гетэра- + -трофы)

арганізмы, якія жывяцца гатовымі арганічнымі рэчывамі (параўн. аўтатрофы).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

НІТРЫФІКУ́ЮЧЫЯ БАКТЭ́РЫІ,

бактэрыі, якія пераўтвараюць аміяк і аманійныя солі ў нітраты. Пашыраны ў глебе, вадаёмах. У 1-й фазе нітрыфікацыі бактэрыі з родаў нітразамонас, нітразацысціс, нітразалобус, нітразаспіра акісляюць NH3 да нітрытаў; у 2-й — нітратныя бактэрыі (роды нітрабактэр, нітраспіна, нітракокі) акісляюць нітрыты да нітратаў. Паміж імі існуюць метабіятычныя адносіны: бактэрыі, якія акісляюць NH3, забяспечваюць субстратам бактэрыі, якія акісляюць нітрыты.

Клеткі сферычныя, спіральныя, палачка- і эліпсападобныя, рухомыя. Грамадмоўныя. Строгія аэробныя арганізмы, хемасінтэзуючыя аўтатрофы. Прымаюць удзел у кругавароце азоту ў прыродзе.

Л.​І.​Ерашоў.

т. 11, с. 352

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)