аўтажы́р

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. аўтажы́р аўтажы́ры
Р. аўтажы́ра аўтажы́раў
Д. аўтажы́ру аўтажы́рам
В. аўтажы́р аўтажы́ры
Т. аўтажы́рам аўтажы́рамі
М. аўтажы́ры аўтажы́рах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

аўтажы́р м., ав. автожи́р

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аўтажы́р, ‑а, м.

Устарэлы тып лятальнага апарата.

[Фр. autogyre ад грэч. autos — сам і gyros — круглы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Аўтажыр 1/64; 5/289

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

АЎТАЖЫ́Р

(франц. autogyre ад грэч. autos сам + gyros круг),

вінтакрылы лятальны апарат, цяжэйшы за паветра, папярэднік верталёта. Выкарыстоўвалі аўтажыр для сувязі, разведкі, карэкціроўкі артыл. агню і інш. Вынаходнік аўтажыра — іспанскі інж. Хуан дэ ла Сіерва (1922). У б. СССР будаваліся ў 1929—40.

Пад’ёмная сіла аўтажыра стваралася нясучым вінтом-ротарам, што знаходзіўся на верт. восі і свабодна круціўся ў гарыз. плоскасці пад дзеяннем патоку паветра. Цягу для гарыз. палёту забяспечваў самалётны вінт, аўтажыр не меў патрэбы ў вял. узлётнай (пасадачнай) скорасці і даўжыні разбегу, не зрываўся ў штопар. Выцеснены верталётамі.

т. 2, с. 109

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

аўтажы́р

(фр. autogire, ад гр. autos = сам + gyros = кола, абарот)

устарэлы лятальны апарат, папярэднік верталёта.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

автожи́р ав., уст. аўтажы́р, -ра м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)