АЎДЗЕ́ЕЎ (Валянцін Мікалаевіч) (16.5.1915, г. Кацельніч Кіраўскай вобл., Расія — 11.10.1972),
савецкі вучоны ў галіне электронікі. Чл.-кар.АНСССР (1958). З 1959 заг. лабараторыі Сібірскага аддз.АНСССР, з 1961 заг. Лабараторыі электронікі АН Беларусі. Навук. працы па канструяванні і тэхналогіі вытв-сці электронных прылад.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎДЗЕ́ЕЎ (Міхаіл Васілевіч) (22.11.1913, в. Гарадзецк Дрыбінскага р-на Магілёўскай вобласці — 22.6.1979),
Герой Сав. Саюза (1942), ген.-маёр авіяцыі (1957). У Чырв. Арміі з 1932. Скончыў школу ваен. пілотаў (1934), Ваен. акадэмію Генштаба (1949). У Вял.Айч. вайну на фронце з чэрв. 1941, удзельнік абароны Перакопа, вызвалення Каўказа, Новарасійска, Румыніі і Балгарыі. Вызначыўся пры абароне Севастопаля, дзе ў паветр. баях збіў 6 самалётаў праціўніка. За час вайны зрабіў 498 баявых вылетаў, правёў 141 паветр. бой, збіў 17 самалётаў праціўніка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Аўдзееў В. М. 1/570; 6/233; 12/461, 462
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
падлабу́ніцца, ‑нюся, ‑нішся, ‑ніцца; зак.
Разм. Падлашчыцца, падлізацца. Аўдзееў сапраўды баяўся, каб Дзікавіцкі, правяраючы ўлік маёмасці і грашовыя справы, не выявіў усіх яго грахоў. Таму ён і дзяжурыў цэлымі днямі ў канторы, стараючыся падлабуніцца да Дзікавіцкага.Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)