падлабу́ніцца, ‑нюся, ‑нішся, ‑ніцца; зак.

Разм. Падлашчыцца, падлізацца. Аўдзееў сапраўды баяўся, каб Дзікавіцкі, правяраючы ўлік маёмасці і грашовыя справы, не выявіў усіх яго грахоў. Таму ён і дзяжурыў цэлымі днямі ў канторы, стараючыся падлабуніцца да Дзікавіцкага. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разбэ́сціць, ‑бэшчу, ‑бэсціш, ‑бэсціць; зак., каго-што.

1. Прывучыць да дрэнных звычак, маральна распусціць. Аўдзееў іх [абібокаў, зладзеяў] разбэсціў, а яны разышліся і робяць, што хочуць, — расказвала Аня. Дуброўскі.

2. Зрабіць непаслухмяным; разбалаваць. Разбэсціць дзіця. □ — [Валодзя] разбэсціў Мішу.., дазваляе яму спісваць задачы. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)