Абрамі́зіцьашукаць, абмануць’ (КЭС). Гл. раміз.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абмануць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Схлусіць, наўмысна сказаць каму-н. няпраўду.

  2. Ашукаць.

    • А. пакупніка.
  3. Не апраўдаць чыіх-н. спадзяванняў, падвесці, падмануць.

    • Абяцаў быць і абмануў.

|| незакончанае трыванне: абманваць.

|| назоўнік: абман і абманванне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Акушэ́нец ’махляр’ (Касп.) да ашуканец. Гл. ашукаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

oszukać

зак. ашукаць, падмануць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

bemógeln

vt разм. ашука́ць, абдуры́ць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

аблічыць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Недадаць, ашукаць пры падліку.

    • А. пакупніка.
  2. Зрабіць падлік, падлічыць што-н. (размоўнае).

    • А. на ЭВМ.

|| незакончанае трыванне: аблічваць.

|| назоўнік: аблік і аблічванне.

  • Дапусціць аблік (аблічванне).
  • Аблік (аблічванне) статкаў аленяў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

обману́ть сов. падману́ць, ашука́ць, зве́сці;

обману́ть чьё-л. дове́рие ашука́ць чый-не́будзь даве́р;

обману́ть чьи́-л. наде́жды (ожида́ния) не спра́ўдзіць чыі́х-не́будзь надзе́й (спадзява́нняў);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (актуальны правапіс)

Аб’яго́рыцьашукаць’ (Бяльк., Юрч. Сін.) < рус. объегорить або самастойна ад Ягор. Звязана з Юрʼеў або Ягораў дзень. Праабражэнскі, 1, 633; Унбегаун, BSL, 52, 172. Праабражэнскі думае пра кантамінацыю з обыграть, спасылаючыся на бел. аб’яхерыцьашукаць’ (Нас.) (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ахмуры́ць ’падмануць, ашукаць’ (Юрч. Сін., 31), рус. охмурить. Да хмура//хмара, параўн. польск. ochmurzyć (ochmurzać) ’пакрыць хмарамі; зрабіць панурым, атуманіць, напусціць туману; ашукаць’; магчыма, жаргонная пераробка пачатку слова, параўн. арг. шмурыць з дурыць, шмурак з дурак. Гл. ахмурэць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Абвіхну́цца ’памыліцца’ (Нас., Бяльк.), абвіхнуцьашукаць’ (Нас., Бяльк.). Гл. віхаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)