аспіра́тар

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. аспіра́тар аспіра́тары
Р. аспіра́тара аспіра́тараў
Д. аспіра́тару аспіра́тарам
В. аспіра́тар аспіра́тары
Т. аспіра́тарам аспіра́тарамі
М. аспіра́тары аспіра́тарах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

аспіра́тар м., тех. аспира́тор

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аспіра́тар, ‑а, м.

Прыстасаванне, з дапамогай якога бяруцца пробы паветра, газаў і пад., каб вызначыць іх хімічны састаў, колькасць пылу, вільгаці і інш.

[Ад лац. aspirare — дзьмуць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АСПІРА́ТАР,

1) у медыцыне апарат для адсмоктвання ці нагнятання вадкасцяў. Выкарыстоўваецца таксама пры хірург. аперацыях, для выдалення слізі з бронхаў, вадкасці з плеўральнай поласці, у гінекалогіі, уралогіі, пры пульверызацыі, анестэзіі і інш. 2) У тэхніцы — прыстасаванне для адбору пробаў паветра, каб зрабіць аналіз яго саставу і запыленасці асяроддзя. Выкарыстоўваецца ў горнай, металург. і харч. прам-сці.

т. 2, с. 42

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

аспіра́тар

(ад лац. aspirare = дзьмуць, выдыхаць)

1) прыбор, з дапамогай якога бяруць пробы паветра, газу, каб вызначыць іх хімічны састаў, запыленасць і інш.;

2) апарат для аспірацыі 1;

3) прыбор для аспірацыі 2.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

аспира́тор техн. аспіра́тар, -ра м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

aspirator [ˈæspɪreɪtə] n. tech. аспіра́тар

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)