асма́ны, ‑аў.

Старая назва туркаў. (Паводле імя султана Асмана І, заснавальніка Асманскай імперыі).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Асманы 1/518

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Асманы (род рыб) 1/518

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

АСМА́НЫ,

1) дынастыя турэцкіх султанаў

[1299 ці 1300—1922]. Заснавальнік Асман І [1299 ці 1300 — 1324]. Найб. вядомыя прадстаўнікі: Баязід І, Мехмед II, Селім І Явуз [1512—20],

Сулейман І Кануні, Селім III, Махмуд II, Абдул-Хамід II. Апошні асманскі султан Мехмед VI Вахідэдзін [1918—22] уцёк з Турцыі пасля ліквідацыі султаната (1.11.1922). З ліквідацыяй халіфата (3.3.1924) усе члены дынастыі выгнаны з краіны.

2) Турэцкае насельніцтва Асманскай імперыі.

т. 2, с. 37

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

асма́ны

[ад тур. Osman (Othman) = імя султана, заснавальніка Асманскай імперыі]

старая назва туркаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

«Новыя асманы» (арг-цыя, Турцыя) 10/349

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

«НО́ВЫЯ АСМА́НЫ»,

удзельнікі тайнай паліт. арг-цыі «Таварыства новых асманаў», засн. у 1865 тур. інтэлектуаламі Намык Кемалем, Зія-беем, Алі Суаві і інш. Выступалі за канстытуцыйны лад у Асманскай імперыі і ажыццяўленне рэформ па мадэрнізацыі краіны. Да «Н.а.» быў блізкі Мідхат-паша, які ў 1876 дамогся прыняцця першай тур. канстытуцыі. Пасля фактычнай адмены Абдул-Хамідам II канстытуцыі ў 1878 падвергліся рэпрэсіям. Пераемнікамі «Н.а.» сталі младатуркі.

т. 11, с. 374

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Асма́н

назоўнік, уласны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. Асма́н Асма́ны
Р. Асма́на Асма́наў
Д. Асма́ну Асма́нам
В. Асма́на Асма́наў
Т. Асма́нам Асма́намі
М. Асма́не Асма́нах

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

асма́н

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. асма́н асма́ны
Р. асма́на асма́наў
Д. асма́ну асма́нам
В. асма́на асма́наў
Т. асма́нам асма́намі
М. асма́не асма́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

атама́ны

(фр. ottomans, ад тур. Othman = імя султана, заснавальніка Асманскай імперыі)

тое, што і асманы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)