АСМА́НЫ,

1) дынастыя турэцкіх султанаў

[1299 ці 1300—1922]. Заснавальнік Асман І [1299 ці 1300 — 1324]. Найб. вядомыя прадстаўнікі: Баязід І, Мехмед II, Селім І Явуз [1512—20],

Сулейман І Кануні, Селім III, Махмуд II, Абдул-Хамід II. Апошні асманскі султан Мехмед VI Вахідэдзін [1918—22] уцёк з Турцыі пасля ліквідацыі султаната (1.11.1922). З ліквідацыяй халіфата (3.3.1924) усе члены дынастыі выгнаныз краіны.

2) Турэцкае насельніцтва Асманскай імперыі.

т. 2, с. 37

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)