БІЯГЕ́ННЫЯ АСА́ДКІ,

усе віды адкладаў на паверхні Зямлі, якія ўтвараюцца пры пераходзе асадкавага арган. рэчыва з рухомага, завіслага або растворанага (у паветр. ці водным асяроддзі) у нерухомы стан (асадак). Утвараюцца на дне рэк, азёраў, мораў, акіянаў і інш., а таксама на паверхні сушы як вынік жыццядзейнасці арганізмаў (дыятомавыя і фарамініферавыя глеі, сапрапелі, тарфянікі, ракушачнікі і інш.). У сувязі з забруджваннем антрапагенным у біягенных асадках могуць назапашвацца незвычайна высокія мясц. канцэнтрацыі некаторых рэчываў, зрэдку ядавітых.

т. 3, с. 168

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

аса́дка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. аса́дка аса́дкі
Р. аса́дкі аса́дак
Д. аса́дцы аса́дкам
В. аса́дку аса́дкі
Т. аса́дкай
аса́дкаю
аса́дкамі
М. аса́дцы аса́дках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ватэрлі́нія, ‑і, ж.

Лінія на бартах судна, якая абазначае ўзровень асадкі яго пры поўнай загрузцы.

[Гал. water-lijn.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Квасі́ныасадкі ад кваса’ (Нас., Сцяц., Бел. нар. сл.), ’печыва з вотруб’я’ (Нік. Очерки). Гл. квас.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перьево́й пёравы;

ша́риковые и перьевые ру́чки ша́рыкавыя і пёравыя ру́чкі (аса́дкі).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хемаге́нны, ‑ая, ‑ае.

Спец. У выразе: хемагенныя адкладаннеасадкі і пароды, якія ўзніклі шляхам хімічнага асаджэння разнастайных рэчываў з раствору і накаплення іх на дне вадаёмаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

оса́док

1. аса́дак, -дку м.;

2. перен. аса́дак, -дку м.;

3. геол. аса́дак, -дку м., мн. аса́дкі, -дкаў;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ватэрлі́нія

(гал. water-lijn, ад water = вада + lijn = лінія)

лінія на бартах судна, якая абазначае ўзровень асадкі яго пры поўнай загрузцы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

АСАДКАНАМНАЖЭ́ННЕ,

седыментацыя, прыродны працэс утварэння ўсіх відаў адкладаў у выніку пераходу матэрыялу, які асаджваецца, з рухомага завіслага або растворанага стану (у водным або паветраным асяроддзі) у нерухомы — асадак. Адбываецца на дне рэк, азёраў, мораў і акіянаў, на паверхні сушы за кошт абломкавага матэрыялу, вулканічнага і касм. рэчыва, біягенных і хемагенных кампанентаў. На тэр. Беларусі ў геал. мінулым (ад рыфею да палеагену ўключна) асадканамнажэнне адбывалася пераважна ў марскіх умовах; з позняга палеагену і да цяперашняга часу — у кантынентальных умовах. Асадкі — пяскі, алеўрыты, торф і інш. Стараж. асадкі ператварыліся ў асадкавыя горныя пароды, найб. магутныя ў Прыпяцкім прагіне, Аршанскай і Брэсцкай упадзінах.

т. 2, с. 19

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АБІСА́ЛЬНЫЯ АДКЛА́ДЫ,

асадкі, што намнажаюцца ў зоне абісалі мораў і акіянаў. Займаюць каля 90% пл. дна Сусв. акіяна. Абісальныя адклады — арганагенныя мулы са шкілетных частак планктонных арганізмаў (глабігерынаў, дыятамей, радыялярый, фарамініфер і інш.), найдрабнейшых тэрыгенных часцінак, вулканічнага попелу, чырвоных глыбакаводных глін з уключэннямі жалеза-марганцавых канкрэцый і інш.

т. 1, с. 23

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)