а́рфа¹, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

Шчыпковы музычны інструмент у выглядзе вялікай трохвугольнай рамы з нацягнутымі на ёй струнамі.

|| прым. а́рфавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

а́рфа², -ы, мн. -ы, -аў, ж.

Сельскагаспадарчая машына для ачысткі збожжа ад мякіны, пылу і пад. пасля малацьбы; веялка.

|| прым. а́рфавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

а́рфа

‘машына’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. а́рфа а́рфы
Р. а́рфы а́рфаў
Д. а́рфе а́рфам
В. а́рфу а́рфы
Т. а́рфай
а́рфаю
а́рфамі
М. а́рфе а́рфах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

а́рфа

‘музычны інструмент’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. а́рфа а́рфы
Р. а́рфы а́рфаў
Д. а́рфе а́рфам
В. а́рфу а́рфы
Т. а́рфай
а́рфаю
а́рфамі
М. а́рфе а́рфах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

а́рфа муз. а́рфа, -фы ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

а́рфа I ж., муз. а́рфа

а́рфа II ж., с.-х. ве́ялка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

а́рфа 1, ‑ы; Р мн. ‑аў; ж.

Шчыпковы музычны інструмент у выглядзе вялікай трохвугольнай рамы з нацягнутымі на ёй струнамі.

•••

Эолава арфа — скрынка з тонкіх дошчачак з нацягнутымі на ёй струнамі, якія гучаць пад дзеяннем ветру (ад імя міфічнага грэчаскага ўладара вятроў Эола).

[Ням. Harfe.]

а́рфа 2, ‑ы; Р мн. ‑аў; ж.

Сельскагаспадарчая машына для ачысткі зерня пасля малацьбы ад мякіны і смецця. Стаяць пад крытым дахам Арфы, сеялкі, плугі. Калачынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АРФА

(ням. Harfe),

струнна-шчыпковы музычны інструмент.

Мае выгляд высокага трохвугольніка, бакамі якога з’яўляюцца рэзанансная расшыраная ўнізе скрынка, калонка з рычагамі механізма перастройкі і дугападобная рама ўверсе з калкамі і дыскамі педальнага механізма. Унутры трохвугольніка вертыкальна нацягнуты 44—47 струнаў рознай даўжыні і настройкі (дыяпазон C1—g4). Асн. строй арфы дыятанічны (Ces-dur). З дапамогай 7 педаляў (вынайдзены ў 1801 С.Эрарам) яна механічна перастройваецца ва ўсе танальнасці. Гучанне мяккае, пяшчотнае, камернае. Арфастараж. струнны інструмент, вядомы многім народам свету (найб. раннія выявы датуюцца 5-м тыс. да н.э.). З 17 ст. выкарыстоўваецца як аркестравы, з 18 ст. — як ансамблевы і сольны інструмент. На Беларусі рфа і яе выявы сустракаюцца ў літ. помніках і размалёўках каталіцкіх храмаў 16—19 ст. У Бел. акадэміі музыкі існуе клас арфы.

І.Дз.Назіна.

т. 1, с. 515

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

а́рфа ж

1. муз Hrfe f -, -n;

эо́лава а́рфа Äolsharfe, Wndharfe f;

2. с.-г. Krnschwinge f -, -n, Getrideschwinge f; Wrfelmaschine f -, -n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

арфа

Том: 1, старонка: 146.

img/01/01-146_0605_Арфа.jpg

Гістарычны слоўнік беларускай мовы (1982–2017)