арло́ўскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. арло́ўскі арло́ўская арло́ўскае арло́ўскія
Р. арло́ўскага арло́ўскай
арло́ўскае
арло́ўскага арло́ўскіх
Д. арло́ўскаму арло́ўскай арло́ўскаму арло́ўскім
В. арло́ўскі (неадуш.)
арло́ўскага (адуш.)
арло́ўскую арло́ўскае арло́ўскія (неадуш.)
арло́ўскіх (адуш.)
Т. арло́ўскім арло́ўскай
арло́ўскаю
арло́ўскім арло́ўскімі
М. арло́ўскім арло́ўскай арло́ўскім арло́ўскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

АРЛО́ЎСКІ

(Orłowski) Аляксандр Восіпавіч (9.3.1777, Варшава — 13.3.1832),

польскі і рускі жывапісец і графік. Прадстаўнік рамантызму. Акад. Пецярбургскай АМ (з 1809). Каля 1793—1802 вучыўся і працаваў у Варшаве ў Я.П.Норбліна. З 1802 у Пецярбургу. Аўтар жанравых («Сцэна ў карчме», 1795—96) і батальных («Бітва пад Рацлавіцамі», 1798 або каля 1801) твораў, партрэтаў герояў вайны 1812 (М.І.Платава, Д.Давыдава), «Аўтапартрэта», пейзажаў, малюнкаў. Арлоўскі — адзін з заснавальнікаў шаржа («Ш.Л.Дзідро», каля 1810) і паліт. карыкатуры («Французскі эмігрант Дзю-Селон», 1806) у рус. графіцы. Адзін з першых пачаў працаваць у тэхніцы літаграфіі («Рамізніцкая біржа», 1820).

Літ.:

Ацаркина Э.Н. А.О.Орловский, 1777—1832. М., 1971.

т. 1, с. 485

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АРЛО́ЎСКІ Уладзімір Данатавіч

(1.2.1842, Кіеў — 19.2.1914),

украінскі жывапісец-пейзажыст. У 1861—68 вучыўся ў Пецярбургскай АМ, з 1874 яе акадэмік, з 1878 прафесар. Удасканальваў майстэрства ў Францыі, Германіі, Швейцарыі, Італіі. Пісаў рамант. пейзажы з эфектамі асвятлення: «Крымскі пейзаж» (1868), «У стэпе» (1874), «Сенакос», «На моры перад навальніцай» (абедзве 1878), «Зацішша» (1890) і інш.

т. 1, с. 486

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АРЛО́ЎСКІ Восіп Данілавіч

(?, Віцебшчына — 1926),

бел. пісьменнік. Выдаў зб. вершаваных апавяданняў і вершаваных драм. абразкоў «Беларускія народныя апавяданні» (Полацк, 1908). Сюжэты іх заснаваны пераважна на мясц. паданнях, былічках, незвычайных гісторыях, розных здарэннях. Асуджаў бытавыя і маральныя заганы ў жыцці сялян, сац. несправядлівасць, грамадскія пераўтварэнні і тэхн. прагрэс, ідэалізаваў прыгонныя парадкі, веру ў бога і цара.

Літ.:

Вашко П. Загады Восіпа Арлоўскага // Першацвет. 1995. № 10.

т. 1, с. 485

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АРЛО́ЎСКІ Канстанцін Іванавіч

(15.12.1913, г. Быхаў — 22.7.1944),

Герой Сав. Саюза (1945). У Чырв. Арміі з 1934. Скончыў Бабруйскае танк. вучылішча (1939). Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял. Айч. вайну на фронце з чэрв. 1941. Вызначыўся ў ліп. 1944 пры вызваленні Латвіі: танк. батальён пад яго камандаваннем двойчы прарываў умацаванні ворага, за 8 дзён наступлення прайшоў каля 300 км, знішчыў 12 танкаў, 8 танкетак, каля 50 гармат. Загінуў у баі.

т. 1, с. 486

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АРЛО́ЎСКІ

(сапр. Смірноў) Барыс Іванавіч (1796, с. Сталбецкае Пакроўскага р-на Арлоўскай вобл. — 28.12.1837),

рускі скульптар. Прадстаўнік класіцызму. Вучыўся ў скульпт. майстэрнях С.Кампіёні ў Маскве (з 1809) і П.Трыскорні ў Пецярбургу (з 1816), у Пецярбургскай АМ (1822), з 1836 яе прафесар. Пенсіянер АМ у Рыме (1823—28). У творах Арлоўскага («Парыс», 1824, помнікі М.І.Кутузаву і М.Б.Барклаю-дэ-Толі ў Пецярбургу, 1828—37) велічная строгасць класіцыстычных формаў, часам не пазбаўленая рысаў патэтыкі, спалучаецца з рамант. прыўзнятасцю.

т. 1, с. 485

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АРЛО́ЎСКІ Яўстафій Філарэтавіч

(26.4.1863, в. Славенск Валожынскага р-на Мінскай вобл. — 15.12.1913),

гісторык, краязнавец і педагог. Скончыў Пецярбургскі гісторыка-філал. ін-т (1885), выкладаў гісторыю ў Гродзенскай гімназіі. Аўтар прац па гісторыі нас. пунктаў Гродзеншчыны, нар. адукацыі, правасл. царквы. Вывучаў ролю беларусаў у гісторыі ВКЛ. У дакладзе на 9-м археал. з’ездзе (Вільня, 1893) даказаў тоеснасць летапіснага Городенъ і сучаснага Гродна. Рабіў захады для археал. даследавання на Замкавай гары. У кн. «Гродзенская даўніна» (ч. 1, 1910) даследаваў гісторыю Гродна ад часоў заснавання да пач. 20 ст.

А.П.Госцеў.

т. 1, с. 486

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АРЛО́ЎСКІ Кірыла Пракопавіч

(30.1.1895, в. Мышкавічы Кіраўскага р-на Магілёўскай вобл. — 13.1.1968),

адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партыз. руху на Беларусі ў Вял. Айч. вайну, гасп. дзеяч. Герой Сав. Саюза (1943), Герой Сац. Працы (1958). Скончыў Камуніст. ун-т меншасцяў Захаду імя Мархлеўскага ў Маскве (1930). З 1915 у арміі, з 1918 у Аршанскай і Бабруйскай надзвычайнай камісіях (ЧК), камандзір атрада на Бабруйшчыне, на падп. рабоце ў Коўне. У 1922—25 камандзір партыз. атрада ў Зах. Беларусі. У 1930—36 у органах ДПУ—НКУС Беларусі. Удзельнік нац.-вызв. вайны ў Іспаніі 1936—39. У 1940—42 у Кітаі. У 1942—43 камандзір спец. атрада НКДБ СССР «Сокалы». З 1944 старшыня калгаса «Рассвет» на радзіме. Дэп. Вярх. Савета БССР у 1947—51, Вярх. Савета СССР з 1950. Імя Арлоўскага прысвоена калгасу «Рассвет», у в. Мышкавічы ўстаноўлены бюст Арлоўскаму.

Літ.:

Ражкоў І. Чалавек з легенды. Мн., 1976.

т. 1, с. 486

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ку́рска-арло́ўскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ку́рска-арло́ўскі ку́рска-арло́ўская ку́рска-арло́ўскае ку́рска-арло́ўскія
Р. ку́рска-арло́ўскага ку́рска-арло́ўскай
ку́рска-арло́ўскае
ку́рска-арло́ўскага ку́рска-арло́ўскіх
Д. ку́рска-арло́ўскаму ку́рска-арло́ўскай ку́рска-арло́ўскаму ку́рска-арло́ўскім
В. ку́рска-арло́ўскі (неадуш.)
ку́рска-арло́ўскага (адуш.)
ку́рска-арло́ўскую ку́рска-арло́ўскае ку́рска-арло́ўскія (неадуш.)
ку́рска-арло́ўскіх (адуш.)
Т. ку́рска-арло́ўскім ку́рска-арло́ўскай
ку́рска-арло́ўскаю
ку́рска-арло́ўскім ку́рска-арло́ўскімі
М. ку́рска-арло́ўскім ку́рска-арло́ўскай ку́рска-арло́ўскім ку́рска-арло́ўскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

сінап арлоўскі

т. 14, с. 395

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)