АРЛО́ЎСКІ

(сапр. Смірноў) Барыс Іванавіч (1796, с. Сталбецкае Пакроўскага р-на Арлоўскай вобл. — 28.12.1837),

рускі скульптар. Прадстаўнік класіцызму. Вучыўся ў скульпт. майстэрнях С.Кампіёні ў Маскве (з 1809) і П.Трыскорні ў Пецярбургу (з 1816), у Пецярбургскай АМ (1822), з 1836 яе прафесар. Пенсіянер АМ у Рыме (1823—28). У творах Арлоўскага («Парыс», 1824, помнікі М.І.Кутузаву і М.Б.Барклаю-дэ-Толі ў Пецярбургу, 1828—37) велічная строгасць класіцыстычных формаў, часам не пазбаўленая рысаў патэтыкі, спалучаецца з рамант. прыўзнятасцю.

т. 1, с. 485

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)