ара́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. ара́нне
Р. ара́ння
Д. ара́нню
В. ара́нне
Т. ара́ннем
М. ара́нні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ара́нне ср. (действие) паха́нье, па́хота

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ара́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. араць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ара́ць, ару́, арэ́ш, арэ́; аро́м, араце́, ару́ць; ары́; ара́ны; незак., што і без дап.

Апрацоўваць зямлю плугам, сахой.

|| зак. узара́ць, -ру́, -рэ́ш, -рэ́, -ро́м, -раце́, -ру́ць; -ры́; -ра́ны.

|| наз. ара́нне, -я, н. і во́рыва, -а, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паха́нье ара́нне, -ння ср.; (пахота) во́рыва, -ва ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наўпе́рад, прысл.

Абл. Спачатку, спярша, перш за ўсё. Бабка наўперад зірнула ў акенца. Колас. [Міканор:] — Аранне адложым пакуль! Землеўпарадкаванне наўперад правядзём! Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

orka

ж.

1. ворка; аранне;

2. перан. цяжкая праца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ВОДААХО́ЎНАЯ ЗО́НА,

тэрыторыя, што мяжуе з акваторыямі рэк, азёр і інш. водных аб’ектаў, дзе ахоўваюцца падземныя і паверхневыя воды або наладжаны асаблівы рэжым гасп. дзейнасці. Водаахоўныя зоны могуць уключаць надпоймавыя тэрасы, берагі, а таксама лагчыны і яры, непасрэдна злучаныя з рачной далінай, лясныя насаджэнні на вадазборах, па берагах рэк і азёр (гл. Водаахоўныя лясы). У водаахоўнай зоне забараняецца выкарыстанне і захоўванне ядахімікатаў, складзіраванне мінер. угнаенняў, размяшчэнне жывёлагадоўчых комплексаў і фермаў, расшырэнне дзейных і буд-ва новых прамысл. прадпрыемстваў, стаянка і абслугоўванне аўтамотатранспарту і інш. віды гасп. дзейнасці. У межах водаахоўнай зоны па берагах вадаёмаў вылучаюцца прыбярэжныя палосы, на тэр. якіх забараняюцца таксама аранне зямлі, выпас жывёлы, выкарыстанне ўгнаенняў, стварэнне месцаў адпачынку. Напр., на Беларусі для зберажэння прыроднага комплексу воз. Нарач вылучана водаахоўная зона ў межах яго вадазборнай плошчы.

т. 4, с. 247

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Раллё1 ’узаранае поле, ворыва; аранне’ (Нас., Мат. Гом., Бяльк., Мат. Маг.), параўн. славен. (o)ralje ’узаранае поле, ніва’, старое чэш. rolí ’поле, ніва’, што да зборн. прасл. *orlьje (< прасл. *ȏrlь, параўн. ст.-рус. раль ’ворыва, поле’, серб.-харв. rȁl, rȃl ’мера зямлі, ворыва’, славен. rȃlаранне; узараная зямля’), гл. Бязлай, 3, 148. Параўн. ралля (гл.).

Раллё2 ’бязладдзе, нагрувашчванне’, ’няўмека, неакуратны чалавек’ (Юрч. Фраз. 1), ’нязгрэба, неахайны чалавек’ (мсцісл., Нар. сл.). Імаверна, ад рала1 (гл.), у тым ліку ра́лья ’тоўстыя разгалістыя сукі’, магчыма, пад уплывам галлё. Параўн. таксама з райло (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ралі́ць ’араць’, ’рабіць паўторнае папярэчнае аранне’ (Мат. Гом., Сцяшк. Сл., Лексика Пол.), ра́ліць (Лексика Пол.). Вытворнае ад рала2 (гл.), параўн. польск. radło > radlić/redlić ’тс’ (Брукнер, 452). Другаснае, больш позняе ўтварэнне ў параўнанні да араць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)