ара́ла

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ара́ла ара́лы
Р. ара́ла ара́лаў
Д. ара́лу ара́лам
В. ара́ла ара́лы
Т. ара́лам ара́ламі
М. ара́ле ара́лах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ара́ла, -а, н.

1. уст. Прылада для ворыва, саха.

2. У выразе: перакаваць мячы на аралы (высок.) — скончыўшы вайну, пачаць мірна працаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ара́ла ср., уст. (соха) ора́ло;

перакава́ць мячы́ на ~лы — перекова́ть мечи́ на ора́ла

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ара́ла, ‑а, н.

Уст. паэт. Прылада для ворыва, саха. Хіба тут цесна? свету мала? Няма работы для арала ці для сярпа, або для коскі? Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ара́ла ’кол з дротам’ («Полымя», 1971, 10, 39); ра́лы ’раздвоены ствол дрэва’ (Янк. Мат.). Верагодна, пераасэнсаванае слова *орало ’саха’ ад араць (гл.) з суфіксам ‑ло.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ара́ць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. ару́ аро́м
2-я ас. арэ́ш араце́
3-я ас. арэ́ ару́ць
Прошлы час
м. ара́ў ара́лі
ж. ара́ла
н. ара́ла
Загадны лад
2-я ас. ары́ ары́це

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Ара́л

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. Ара́л
Р. Ара́ла
Д. Ара́лу
В. Ара́л
Т. Ара́лам
М. Ара́ле

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ора́ло уст., обл. ара́ла, -ла ср.;

перекова́ть мечи́ на ора́ла перакава́ць мячы́ на ара́лы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ара́ць, ару, арэш, арэ; аром, араце; незак. што і без дап.

Апрацоўваць зямлю плугам. Араць на зіму. □ Хто тры разы арэ, той тры снапы бярэ. Прыказка. Каб свінні рогі, арала б дарогі. Прыказка. Як ні ары, абы чорным дагары. Прымаўка. Ой, пайду я лугам, лугам, Дзе мой мілы арэ плугам. З нар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

БЯССЦЁКАВЫ БАСЕ́ЙН,

басейн ракі або возера, які не мае сувязі з акіянам. Адносіцца да вобласці ўнутранага сцёку. Бяссцёкавы басейн маюць Волга, Урал, Кура, Амудар’я, Сырдар’я і інш. рэкі, якія належаць да Арала-Каспійскай бяссцёкавай вобл., азёры Ісык-Куль, Балхаш, Лабнор. На Беларусі некаторыя азёры не маюць паверхневага сцёку (воз. Бледнае ў Нарачанскай групе азёр і інш.).

т. 3, с. 419

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)